peoplepill id: kuzma-churyla
KC
Poland Belarus
3 views today
3 views this week
The basics

Quick Facts

Work field
Place of birth
Kruty Bierah, Niasviž District, Minsk Region, Belarus
Place of death
Gdańsk, Pomeranian Voivodeship, Poland
Age
42 years
Education
Stephen Báthory University
Vilnius, Vilnius City Municipality, Second Polish Republic
Employers
Nicolaus Copernicus University in Toruń
Toruń, Kuyavian-Pomeranian Voivodeship, Poland
The details (from wikipedia)

Biography

Кузьма Чурыла (польск.: Koźma Czuryło, літ.: Kuzma Čurila; 29 лістапада 1908, в. Круты Бераг, цяпер Нясвіжскі раён, Мінская вобласць — 15 студзеня 1951, Гданьск, Польшча) — мастак, гравёр, майстар станкавага жывапісу і графікі.

Біяграфія

Нарадзіўся 29 лістапада 1908 года ў беларускай праваслаўнай сям’і Эльжбеты і Канстанціна Чурылаў. Меў двух братоў.

Пасля школы, скончыўшы Нясвіжскую гімназію, марыў далей развіваць свае мастацкія здольнасці, але мусіў адвучыцца ў Ровенскай польскай гімназіі, якую скончыў у 1929 г. Пасля паступіў на факультэт выяўленчага мастацтва ва універсітэце імя Стэфана Баторыя, дзе навучаўся пяць гадоў. Адначасова там навучаліся яго сябры-беларусы: Леў Дабжынскі, Міхась Сяўрук.

На факультэце выяўленчага мастацтва навучалі прафесары: Ежы Гопэн — графіка; Фердынанд Рушчыц, Людамір Сляндзінскі і Аляксандр Штурман — жывапіс, малюнак; Бенедыкт Кубіцкі — партрэтны жывапіс; Баляслаў Балзукевіч  — скульптура; Юльюш Клос і Людвік Сакалоўскі — архітэктура; Марыян Маралёўскі — гісторыя мастацтва; Ян Булгак  — фатаграфія.

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1936 г. Кузьма атрымаў дзяржаўную стыпендыю з Фонда нацыянальнай культуры, што дазволіла паехаць на стажыроўку на радзіму неакласіцызму ў Італію і Францыю.

Прымаў удзел у падпісцы віленскай графікі, зладжанай віленскай газетай «Słowo» ў 1934—1935, 1937, 1939 гадах. Аздобіў часопіс «Маладая Беларусь».

Адзін з членаў-заснавальнікаў «Групы Віленскай». Як член Віленскага таварыства мастакоў (польск.: Wileńskie Towarzystwo Artystów Plastyków) экспанаваў свае творы на выставах: у Варшаве (1937) і Вільні (1939, 1940, 1941).

У 1937 годзе ажаніўся з сястрой свайго сябра Ідэльфонса Гоўвальта (польск.: Idelfons Houwalt) Вандай.

У 1939 годзе вярнуўся ў Вільню. У 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў школе для дарослых у Вільні. У першай палове 1941 года быў звольнены са школьнай пасады і пераехаў у вёску каля Вільні. Вядома, што ў 1945 годзе сям’я Чурылаў жыла ў Познані. З 1946 года Кузьма выкладаў пры кафедры графікі на факультэце выяўленчага мастацтва Універсітэта імя Каперніка ў Торуні.

У 1949 годзе Кузьма лекаваў хворыя лёгкія ў Гданьску, дзе пасля аперацыі ён заўчасна памёр і быў пахаваны на гарадскіх Ваенных могілках. У 1951 г. у Быдгашчы і Торуні адбылася пасмяротная выстаўка жывапісу і графікі Кузьмы Чурылы, якая складалася з 127 твораў. Таксама быў выдадзены каталог з уступным словам кіраўніка кафедры графікі Універсітэту імя Каперніка Ежы Гапена. Апроч малявання карцін мастак займаўся дэкорам мосту ў Торуні, а таксама храмавым аздабленнем. Ва ўсіх анкетах, якія яму даводзілася запаўняць у жыцці, ён пазначаў: беларус паводле нацыянальнасці, праваслаўны паводле веравызнання, родная мова — беларуская.

Сям’я

Жонка: Ванда Гоўвальт (польск.: Wanda Houwalt) (нар. 1914, Вільня — ?) — асістэнтка кафедры графікі ўніверсітэта ў Торуні. Дзеці: сын Марк (нар. 1943, Вільня) і дачка Ірэна.

Творы

Дзясяткі прац мастака захоўваюцца ў музеях Вільні, Торуні, Варшавы, а таксама ў прыватных калекцыянераў і дзяцей мастака, якія жывуць у Польшчы.

  • «Аўтапартрэт». Літоўскі мастацкі музей у Вільні.
  • «Купальшчыцы». 1935. Алей, палатно; 78 x 100 cm.; на адвароце пацверджанне аўтэнтычнасці сына мастака Марка Чурылы (польск.: Mark Czuryło). Прыватны збор.
  • «Кампазіцыя». 1936. Алей, палатно; 182 × 226 cm.; Дыпломная праца. «Літоўскі мастацкі фонд». Выстава: «Болей чым хараство: Выявы жанчын у зборах адвакатскай канторы LAWIN», 12 кастрычніка — 11 лістапада 2012, Нацыянальная мастацкая галерэя, Вільня літ.: Parodos: „Ne vien grožis: Moters atvaizdas LAWIN kolekcijoje“, 2012 m. spalio 12 — lapkričio 11 d., Nacionalinė dailės galerija, Vilnius)
  • «Партрэт віцэ-бурмістра Вільні Вітольда Чыжа (Альгерд Бульба)». Літоўскі Нацыянальны мастацкі музей у Вільні.
  • «Партрэт Томаша Гадзішэўскага». Музей Акруговы ў Торуні.
  • «Вясна». 1946, алей, фанера; 50,5 x 42 cm., Подпіс: Koźma Czuryło. На адвароце этыкетка выстаўкі Салёну Выяўленчага мастацтва ZPAP у Познані з 15.10.1946. Прыватны збор.
  • «Капанне бульбы». 1936. (120 х 152). Прыватны збор.
  • «Дрэва з відам на Вільню». 1934, мяккі лак; 175 x 210. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu.
  • «Від на Вільню з вуліцы Субач». 1934, мяккі лак; 200 x 263. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu.
  • «Лета (краявід з сцэнай фігуральнай)». 1935, аквафортэ; 200 x 312. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu.
  • «Ля студні». 1937, аловак, аквафортэ, папера; 33 x 38 cm.; подпіс і дата алоўкам «Koźma Czuryło 1937». Прыватны збор.
  • «Сцэна жанравая ля возера». 1938, аквацінта, аквафортэ; 235 x 300. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu.
  • «Воз сена». 19..?, аквафортэ, сухая ігла; 24,2 x 31 cm.; подпіс алоўкам: «Koźma Czuryło», «Wóz siana»; на адвароце этыкетка « P.P. DESA Warszawa i pieczęć P.P. DESA Katowice».
  • «Старыя ліпы». 1939, сухая ігла, аквафортэ; 336 x 250. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu.

Зноскі

Літаратура

  • Гваздзёў Сяргей. Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі. Праблема з казой (Кузьма Чурыла). Нарысы.. — Бібліятэчка “Новага часу”. — Мінск: Галіяфы, 2013. — 338 с. — ISBN ISBN 978-985-6906-98-8..
  • Гваздзёў, Сяргей. Кузьма Чурыла. Мазаіка. // Новы Час : тыднёвая газета / Алена Анісім, Аляксей Кароль. — Мінск: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны. «Час навін», 1-7 кастрычніка 2007. — № 26 (71). — С. 30..
  • Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т. 4. 1917 — 1941.. — С. 304, 318, 336. — 352 с. — 2 450 экз. — ISBN 5-343-00157-2..
  • Katalog wystawy zbiorowej Grupy Wileńskiej : malarstwo, rzeźba, grafika : kwiecień - maj 1939 / Wileńskie Towarzystwo Szerzenia Kultury Sztuk Plastycznych. — Wilno: Zakłady Graficzne "Znicz", 1939. — 13 с. Uczestnikami tej wystawy byli: G. Andrejew, P. Bukowska, K. Czuryło, M. Dobnak, L. Dobrzyński, W. Dremo, R.Gintyłłówna, T. Godziszewski, L. Kosmulski, J. Kowalska, E.Kuczyński, H. Milewska, A. Popławski, A. Romanowiczowa, W. Romanowicz, M. Siewruk, K. Wróblewska, O.Żukowska.
  • Kotłowski, Jan. Kształcenie artystyczne w Wilnie i jego tradycje, Toruń, 15 marca - 5 maja 1996 ; Wilno, 7 czerwca - 7 lipca 1996 : каталог выстаўкі / red. katalogu Jerzy Malinowski, Michał Woźniak, Rūta Janonienė. — Toruń: Wydawnictwo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 1996. — С. 123. — ISBN 83-231-0735-1.. Katalog wystawy (Muzeum Okręgowe ; Toruń ; 1996).
  • Kucharski, Adam. Czuryło (Czuryłło) Koźma (1908-1951), tor. malarz i grafik // Toruński słownik biograficzny / pod red. Krzysztofa Mikulskiego. — Toruń: Uniwersytet Mikołaja Kopernika, 2010. — Т. 6. — С. 28-30. — ISBN 978-985-6906-98-8..
  • Mansfeld, Bogusław. Słownik biograficzny Pomorza Nadwiślańskiego // Słownik biograficzny Pomorza Nadwiślańskiego : даведнік / pod red. Stanisława Gierszewskiego. — Gdańsk: Gdańskie Towarzystwo Naukowe, 1992. — Т. 1. — С. 282.
  • Ruszczyc, Ferdynand. Dziennik, cz. II: W Wilnie 1919 — 1932 / Edward Ruszczyc. — Warszawa: Secesja, 1996. — С. 609. — 687 с. — ISBN 83-903-1063-5..

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Kuzma Churyla is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Kuzma Churyla
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes