Kuzma Churyla
Quick Facts
Biography
Кузьма Чурыла (польск.: Koźma Czuryło, літ.: Kuzma Čurila; 29 лістапада 1908, в. Круты Бераг, цяпер Нясвіжскі раён, Мінская вобласць — 15 студзеня 1951, Гданьск, Польшча) — мастак, гравёр, майстар станкавага жывапісу і графікі.
Біяграфія
Нарадзіўся 29 лістапада 1908 года ў беларускай праваслаўнай сям’і Эльжбеты і Канстанціна Чурылаў. Меў двух братоў.
Пасля школы, скончыўшы Нясвіжскую гімназію, марыў далей развіваць свае мастацкія здольнасці, але мусіў адвучыцца ў Ровенскай польскай гімназіі, якую скончыў у 1929 г. Пасля паступіў на факультэт выяўленчага мастацтва ва універсітэце імя Стэфана Баторыя, дзе навучаўся пяць гадоў. Адначасова там навучаліся яго сябры-беларусы: Леў Дабжынскі, Міхась Сяўрук.
На факультэце выяўленчага мастацтва навучалі прафесары: Ежы Гопэн — графіка; Фердынанд Рушчыц, Людамір Сляндзінскі і Аляксандр Штурман — жывапіс, малюнак; Бенедыкт Кубіцкі — партрэтны жывапіс; Баляслаў Балзукевіч — скульптура; Юльюш Клос і Людвік Сакалоўскі — архітэктура; Марыян Маралёўскі — гісторыя мастацтва; Ян Булгак — фатаграфія.
Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1936 г. Кузьма атрымаў дзяржаўную стыпендыю з Фонда нацыянальнай культуры, што дазволіла паехаць на стажыроўку на радзіму неакласіцызму ў Італію і Францыю.
Прымаў удзел у падпісцы віленскай графікі, зладжанай віленскай газетай «Słowo» ў 1934—1935, 1937, 1939 гадах. Аздобіў часопіс «Маладая Беларусь».
Адзін з членаў-заснавальнікаў «Групы Віленскай». Як член Віленскага таварыства мастакоў (польск.: Wileńskie Towarzystwo Artystów Plastyków) экспанаваў свае творы на выставах: у Варшаве (1937) і Вільні (1939, 1940, 1941).
У 1937 годзе ажаніўся з сястрой свайго сябра Ідэльфонса Гоўвальта (польск.: Idelfons Houwalt) Вандай.
У 1939 годзе вярнуўся ў Вільню. У 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў школе для дарослых у Вільні. У першай палове 1941 года быў звольнены са школьнай пасады і пераехаў у вёску каля Вільні. Вядома, што ў 1945 годзе сям’я Чурылаў жыла ў Познані. З 1946 года Кузьма выкладаў пры кафедры графікі на факультэце выяўленчага мастацтва Універсітэта імя Каперніка ў Торуні.
У 1949 годзе Кузьма лекаваў хворыя лёгкія ў Гданьску, дзе пасля аперацыі ён заўчасна памёр і быў пахаваны на гарадскіх Ваенных могілках. У 1951 г. у Быдгашчы і Торуні адбылася пасмяротная выстаўка жывапісу і графікі Кузьмы Чурылы, якая складалася з 127 твораў. Таксама быў выдадзены каталог з уступным словам кіраўніка кафедры графікі Універсітэту імя Каперніка Ежы Гапена. Апроч малявання карцін мастак займаўся дэкорам мосту ў Торуні, а таксама храмавым аздабленнем. Ва ўсіх анкетах, якія яму даводзілася запаўняць у жыцці, ён пазначаў: беларус паводле нацыянальнасці, праваслаўны паводле веравызнання, родная мова — беларуская.
Сям’я
Жонка: Ванда Гоўвальт (польск.: Wanda Houwalt) (нар. 1914, Вільня — ?) — асістэнтка кафедры графікі ўніверсітэта ў Торуні. Дзеці: сын Марк (нар. 1943, Вільня) і дачка Ірэна.
Творы
Дзясяткі прац мастака захоўваюцца ў музеях Вільні, Торуні, Варшавы, а таксама ў прыватных калекцыянераў і дзяцей мастака, якія жывуць у Польшчы.
- «Аўтапартрэт». Літоўскі мастацкі музей у Вільні.
- «Купальшчыцы». 1935. Алей, палатно; 78 x 100 cm.; на адвароце пацверджанне аўтэнтычнасці сына мастака Марка Чурылы (польск.: Mark Czuryło). Прыватны збор.
- «Кампазіцыя». 1936. Алей, палатно; 182 × 226 cm.; Дыпломная праца. «Літоўскі мастацкі фонд». Выстава: «Болей чым хараство: Выявы жанчын у зборах адвакатскай канторы LAWIN», 12 кастрычніка — 11 лістапада 2012, Нацыянальная мастацкая галерэя, Вільня літ.: Parodos: „Ne vien grožis: Moters atvaizdas LAWIN kolekcijoje“, 2012 m. spalio 12 — lapkričio 11 d., Nacionalinė dailės galerija, Vilnius)
- «Партрэт віцэ-бурмістра Вільні Вітольда Чыжа (Альгерд Бульба)». Літоўскі Нацыянальны мастацкі музей у Вільні.
- «Партрэт Томаша Гадзішэўскага». Музей Акруговы ў Торуні.
- «Вясна». 1946, алей, фанера; 50,5 x 42 cm., Подпіс: Koźma Czuryło. На адвароце этыкетка выстаўкі Салёну Выяўленчага мастацтва ZPAP у Познані з 15.10.1946. Прыватны збор.
- «Капанне бульбы». 1936. (120 х 152). Прыватны збор.
- «Дрэва з відам на Вільню». 1934, мяккі лак; 175 x 210. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu.
- «Від на Вільню з вуліцы Субач». 1934, мяккі лак; 200 x 263. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu.
- «Лета (краявід з сцэнай фігуральнай)». 1935, аквафортэ; 200 x 312. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu.
- «Ля студні». 1937, аловак, аквафортэ, папера; 33 x 38 cm.; подпіс і дата алоўкам «Koźma Czuryło 1937». Прыватны збор.
- «Сцэна жанравая ля возера». 1938, аквацінта, аквафортэ; 235 x 300. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu.
- «Воз сена». 19..?, аквафортэ, сухая ігла; 24,2 x 31 cm.; подпіс алоўкам: «Koźma Czuryło», «Wóz siana»; на адвароце этыкетка « P.P. DESA Warszawa i pieczęć P.P. DESA Katowice».
- «Старыя ліпы». 1939, сухая ігла, аквафортэ; 336 x 250. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu.
Зноскі
Літаратура
- Гваздзёў Сяргей. Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі. Праблема з казой (Кузьма Чурыла). Нарысы.. — Бібліятэчка “Новага часу”. — Мінск: Галіяфы, 2013. — 338 с. — ISBN ISBN 978-985-6906-98-8..
- Гваздзёў, Сяргей. Кузьма Чурыла. Мазаіка. // Новы Час : тыднёвая газета / Алена Анісім, Аляксей Кароль. — Мінск: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны. «Час навін», 1-7 кастрычніка 2007. — № 26 (71). — С. 30..
- Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т. 4. 1917 — 1941.. — С. 304, 318, 336. — 352 с. — 2 450 экз. — ISBN 5-343-00157-2..
- Katalog wystawy zbiorowej Grupy Wileńskiej : malarstwo, rzeźba, grafika : kwiecień - maj 1939 / Wileńskie Towarzystwo Szerzenia Kultury Sztuk Plastycznych. — Wilno: Zakłady Graficzne "Znicz", 1939. — 13 с. Uczestnikami tej wystawy byli: G. Andrejew, P. Bukowska, K. Czuryło, M. Dobnak, L. Dobrzyński, W. Dremo, R.Gintyłłówna, T. Godziszewski, L. Kosmulski, J. Kowalska, E.Kuczyński, H. Milewska, A. Popławski, A. Romanowiczowa, W. Romanowicz, M. Siewruk, K. Wróblewska, O.Żukowska.
- Kotłowski, Jan. Kształcenie artystyczne w Wilnie i jego tradycje, Toruń, 15 marca - 5 maja 1996 ; Wilno, 7 czerwca - 7 lipca 1996 : каталог выстаўкі / red. katalogu Jerzy Malinowski, Michał Woźniak, Rūta Janonienė. — Toruń: Wydawnictwo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 1996. — С. 123. — ISBN 83-231-0735-1.. Katalog wystawy (Muzeum Okręgowe ; Toruń ; 1996).
- Kucharski, Adam. Czuryło (Czuryłło) Koźma (1908-1951), tor. malarz i grafik // Toruński słownik biograficzny / pod red. Krzysztofa Mikulskiego. — Toruń: Uniwersytet Mikołaja Kopernika, 2010. — Т. 6. — С. 28-30. — ISBN 978-985-6906-98-8..
- Mansfeld, Bogusław. Słownik biograficzny Pomorza Nadwiślańskiego // Słownik biograficzny Pomorza Nadwiślańskiego : даведнік / pod red. Stanisława Gierszewskiego. — Gdańsk: Gdańskie Towarzystwo Naukowe, 1992. — Т. 1. — С. 282.
- Ruszczyc, Ferdynand. Dziennik, cz. II: W Wilnie 1919 — 1932 / Edward Ruszczyc. — Warszawa: Secesja, 1996. — С. 609. — 687 с. — ISBN 83-903-1063-5..
Спасылкі
- Каталог аўкцыёна. Sopocki Dom Aukcyjny
- Каталог аўкцыёна. Artinfo.pl Sp. z o.o. ul. Dzielna 3 00-162 Warszawa.
- Універсітэцкая бібліятэка ў Торуні. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu. .
- Музей Акруговы ў Торуні. Muzeum Okregowe w Toruńiu. .
- Куяўска-Паморска Лічбавая Бібліятэка. Kujawsko-Pomorska Biblioteka Cyfrowa
- «Літоўскі мастацкі фонд» ў Вільні. «Lietuvos dailės fondas»(недаступная спасылка)
- Нацыянальная галярэя выяўленчага мастацтва Літвы. Lietuvos Nacionalinė dailės galerija.