peoplepill id: sergey-urvantsov
SU
Russia
2 views today
2 views this week
Sergey Urvantsov
Russian physician

Sergey Urvantsov

The basics

Quick Facts

Intro
Russian physician
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Kazan, Russia
Death
Age
73 years
Family
Siblings:
Lev Urvant︠s︡ov
Education
Kazan Federal University
The details (from wikipedia)

Biography

Сяргей Мікалаевіч Урванцоў (12 чэрвеня 1863, Казань — 5 студзеня 1937) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя.

Біяграфія

Паходжанне і адукацыя

Нарадзіўся ў Казані ў сям’і Мікалая Мікалаевіча Урванцова, прадстаўніка вядомага казанскага роду. Браты Сяргея Урванцова, Леў(руск.) бел. і Мікалай, а таксама сын Льва Міхаіл, былі вядомыя прафесійнай дзейнасцю, звязанай з тэатральнай справай.

Скончыў медыцынскае аддзяленне Казанскага Імператарскага ўніверсітэта ў 1893 годзе. У 1898 годзе атрымаў званне доктара медыцыны.

Прафесійная дзейнасць

У 1902 годзе ўзначаліў туберкулёзны санаторый Чырвонага Крыжа ва Уфімскай губерні(руск.) бел..

З 1907 года займаў пасаду ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні мінскага губернскага праўлення. Гэтую пасаду займаў да 1917 года.

У савецкі час ён працаваў загадчыкам лячэбным і санітарна-эпіядэміялагічным аддзеламі Мінскага губернскага аддзелу аховы здароўя БССР, а потым — галоўным урачом некалькіх мінскіх бальніц.

Памёр 5 студзеня 1937 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Грамадская дзейнасць

Адразу пасля прыезду на працу ў Мінск стаў актыўным членам Таварыства мінскіх урачоў, а ў хуткім часе і яго прэзідэнтам. Стаў ініцыятарам правядзення першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі дабрадзейнай акцыі «Дзень белай кветкі(руск.) бел.».

Па ініцыятыве С. Урванцова была створана і запрацавала ў Мінску хуткая медыцынская дапамога.

Ганаровы член Таварыства мінскіх урачоў, ганаровы член Мінскага таварыства аховы народнага здароўя.

Сям’я

Быў жанаты з Надзеяй Мікалаеўнай Урванцовай (? — 8 сакавіка 1929). Мелі дачку.

Навуковая дзейнасць

Больш за 15 навуковых прац па тэорыі і практыцы развіцця медыка-санітарнай справы ў дарэвалюцыйнай Беларусі, абагульненні вопыта барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі.

Асобныя працы

  • Медико-санитарный очерк города Минска. 1910
  • История ночных врачебных дежурств в г. Минск//Минские врачебные известия. — 1910. — № 10
  • Краткий исторический очерк больницы для хроников. 1925
  • История развития врачебного дела в Минской губернии в дореволюционное время. 1928

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2006.
  • История медицины Беларуси в биографиях ее врачей : XVII-1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / Кульпанович О. А. ― Минск, 2011.
  • Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь / [Авт.-сост.: Л. С. Мелешко и др.]. ― Минск, 2001.
  • Беляцкий, Д. П. Сергей Николаевич Урванцов / Д. П. Беляцкий // Здравоохранение Белоруссии. — 1970. — № 10. — С. 76-78
 
Мінскія губернскія ўрачэбныя інспектары
 
Мінскія губернскія ўрачэбныя інспектары
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Sergey Urvantsov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Sergey Urvantsov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes