Sergey Urvantsov
Quick Facts
Biography
Сяргей Мікалаевіч Урванцоў (12 чэрвеня 1863, Казань — 5 студзеня 1937) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя.
Біяграфія
Паходжанне і адукацыя
Нарадзіўся ў Казані ў сям’і Мікалая Мікалаевіча Урванцова, прадстаўніка вядомага казанскага роду. Браты Сяргея Урванцова, Леў(руск.) бел. і Мікалай, а таксама сын Льва Міхаіл, былі вядомыя прафесійнай дзейнасцю, звязанай з тэатральнай справай.
Скончыў медыцынскае аддзяленне Казанскага Імператарскага ўніверсітэта ў 1893 годзе. У 1898 годзе атрымаў званне доктара медыцыны.
Прафесійная дзейнасць
У 1902 годзе ўзначаліў туберкулёзны санаторый Чырвонага Крыжа ва Уфімскай губерні(руск.) бел..
З 1907 года займаў пасаду ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні мінскага губернскага праўлення. Гэтую пасаду займаў да 1917 года.
У савецкі час ён працаваў загадчыкам лячэбным і санітарна-эпіядэміялагічным аддзеламі Мінскага губернскага аддзелу аховы здароўя БССР, а потым — галоўным урачом некалькіх мінскіх бальніц.
Памёр 5 студзеня 1937 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Грамадская дзейнасць
Адразу пасля прыезду на працу ў Мінск стаў актыўным членам Таварыства мінскіх урачоў, а ў хуткім часе і яго прэзідэнтам. Стаў ініцыятарам правядзення першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі дабрадзейнай акцыі «Дзень белай кветкі(руск.) бел.».
Па ініцыятыве С. Урванцова была створана і запрацавала ў Мінску хуткая медыцынская дапамога.
Ганаровы член Таварыства мінскіх урачоў, ганаровы член Мінскага таварыства аховы народнага здароўя.
Сям’я
Быў жанаты з Надзеяй Мікалаеўнай Урванцовай (? — 8 сакавіка 1929). Мелі дачку.
Навуковая дзейнасць
Больш за 15 навуковых прац па тэорыі і практыцы развіцця медыка-санітарнай справы ў дарэвалюцыйнай Беларусі, абагульненні вопыта барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі.
Асобныя працы
- Медико-санитарный очерк города Минска. 1910
- История ночных врачебных дежурств в г. Минск//Минские врачебные известия. — 1910. — № 10
- Краткий исторический очерк больницы для хроников. 1925
- История развития врачебного дела в Минской губернии в дореволюционное время. 1928
Зноскі
- ↑ Урванцов, Сергей Николаевич (доктор медицины ; 1863—1937) (руск.)
- ↑ Три века дома Урванцовых (руск.)
- ↑ Марина Баранова. Урванцовы. Отец и сын (руск.)
- ↑ Памятная книжка Минской губернии на 1907 год. С. 53 (руск.)
- ↑ Энтузиасты в белых халатах (руск.)
- ↑ Каплиев А. А. Медицинская периодическая печать Беларуси первой трети XX столетия как источник по истории развития здравоохранения (руск.)
- ↑ Капліеў А. А.Карэты ратавання. Вытокі службы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску (канец xix — пачатак хх стагоддзя)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
- Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2006.
- История медицины Беларуси в биографиях ее врачей : XVII-1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / Кульпанович О. А. ― Минск, 2011.
- Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь / [Авт.-сост.: Л. С. Мелешко и др.]. ― Минск, 2001.
- Беляцкий, Д. П. Сергей Николаевич Урванцов / Д. П. Беляцкий // Здравоохранение Белоруссии. — 1970. — № 10. — С. 76-78
Мінскія губернскія ўрачэбныя інспектары | |
---|---|
Мінскія губернскія ўрачэбныя інспектары | |
Данііл Восіпавіч Спасовіч (1832-1865) | Мікалай Канстанцінавіч Берг (1865-1870) | Карл Карлавіч Дзіберг (1872-1890) | Арыстарх Іванавіч Смірноў (1891-1892) | Павел Менандравіч Пятроў (1893-1904) | Вёдра Аляксандравіч Васілеўскі (1905-1906) | Сяргей Мікалаевіч Урванцоў (1907-1917) | |
Данііл Восіпавіч Спасовіч (1832-1865) | Мікалай Канстанцінавіч Берг (1865-1870) | Карл Карлавіч Дзіберг (1872-1890) | Арыстарх Іванавіч Смірноў (1891-1892) | Павел Менандравіч Пятроў (1893-1904) | Вёдра Аляксандравіч Васілеўскі (1905-1906) | Сяргей Мікалаевіч Урванцоў (1907-1917) |