Scapan Fedaravic Sokal
Quick Facts
Biography
Сцяпан Фёдаравіч Сокал (8 кастрычніка 1943, в. Шавялі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 5 снежня 2020) — беларускі юрыст, гісторык, філосаф, арганізатар беларускай юрыдычнай навукі і адукацыі. Доктар юрыдычных навук (1988), прафесар (1990).
Біяграфія
Нарадзіўся 8 студзеня 1943 года ў вёсцы Шавялі Ляхавіцкага раёна ў беларускай сялянскай сям’і.
Сярэднюю школу Сцяпан скончыў у Баранавічах у 1959 годзе. У 1967 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў памочнікам пракурора Чэрыкаўскага раёна. Адначасова завочна вучыўся ў аспірантуры Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам знакамітага беларускага навукоўца Іосіфа Аляксандравіча Юхо, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыялагічная і палітычная думка ў Беларусі ў 2-й палове XVI ст.».
У 1971—1974 і 1981—1985 гадах працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН Беларускай ССР. У 1974—1977 гадах працаваў на кафедры філасофіі ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце. У 1977—1981 гадах працаваў інспектарам Міністэрства вышэйшай адукацыі Беларускай ССР.
З 1985 па 1990 гады ўзначальваў кафедру тэорыі і гісторыі дзяржавы і права і адначасова працаваў дэканам факультэта правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктарскую дысертацыю на тэму «Развіццё палітыка-прававой думкі Беларусі ў XVI—XVII стагоддзях» абараніў у 1987 годзе. У 1989 годзе прысвоена званне прафесара. Першым на факультэце правазнаўства пачаў чытаць лекцыі на беларускай мове.
У 1990 годзе перайшоў на працу ў Саюз юрыстаў Беларусі, які ўзначальваў з 1990 па 1993 гады. Заснаваў недзяржаўны Інстытут правазнаўства і доўгі час працаваў рэктарам гэтай установы.
Узнагароды
Кавалер ордэна «Знак Пашаны», узнагароджаны знакамі «Выдатнік адукацыі Беларусі», «Ганаровы работнік юстыцыі» і інш.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню развіцця сацыялагічнай, палітычнай і прававой думкі Беларусі.
Бібліяграфія
- Зігзагі лёсу: музыкант, філосаф, юрыст: [успаміны]. Мінск, 2018.
- Зарождение и становление Европей ской юриспруденции: Древняя Греция, Рим, Средневековье. Минск, 2011.
- Гісторыя дзяржавы і права БССР (дакастрычніцкі перыяд): тэксты лекцый. Мінск, 1989.
- Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI — первой половины XVII в. Минск, 1984.
- Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во второй половине XVI в. Мінск, 1974.
- Удзел у калектыўных працах
- Вялікае Княства Літоўскае і суседзі: Права. Вайна. Дыпламатыя: зборнік навуковых прац. Мінск, 2012.
- История государства и права Беларуси: курс лекций. Минск, 2007.
- Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVII стст. Мінск, 2000 (разам з С. А. Падокшыным).
- История юридической науки Беларуси. Минск, 2000 (разам з І. Юхо);
Літаратура
- СОКАЛ Сцяпан Фёдаравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Сокал Сцяпан Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- Старонка на сайце ГрДУ
- Сцяпан Фёдаравіч Сокал на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»