peoplepill id: scapan-fedaravic-sokal
SFS
Belarus
7 views today
8 views this week
Scapan Fedaravic Sokal

Scapan Fedaravic Sokal

The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Place of birth
Šaviali, Žarabkovicki Sieĺsaviet, Liachavičy District, Belarus
Age
77 years
Education
Faculty of Law of the Belarusian State University
(-1967)
Awards
Order of the Badge of Honour
 
Почётный работник юстиции Белоруссии
 
The details (from wikipedia)

Biography

Сцяпан Фёдаравіч Сокал (8 кастрычніка 1943, в. Шавялі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 5 снежня 2020) — беларускі юрыст, гісторык, філосаф, арганізатар беларускай юрыдычнай навукі і адукацыі. Доктар юрыдычных навук (1988), прафесар (1990).

Біяграфія

Нарадзіўся 8 студзеня 1943 года ў вёсцы Шавялі Ляхавіцкага раёна ў беларускай сялянскай сям’і.

Сярэднюю школу Сцяпан скончыў у Баранавічах у 1959 годзе. У 1967 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў памочнікам пракурора Чэрыкаўскага раёна. Адначасова завочна вучыўся ў аспірантуры Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам знакамітага беларускага навукоўца Іосіфа Аляксандравіча Юхо, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыялагічная і палітычная думка ў Беларусі ў 2-й палове XVI ст.».

У 1971—1974 і 1981—1985 гадах працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН Беларускай ССР. У 1974—1977 гадах працаваў на кафедры філасофіі ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце. У 1977—1981 гадах працаваў інспектарам Міністэрства вышэйшай адукацыі Беларускай ССР.

З 1985 па 1990 гады ўзначальваў кафедру тэорыі і гісторыі дзяржавы і права і адначасова працаваў дэканам факультэта правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктарскую дысертацыю на тэму «Развіццё палітыка-прававой думкі Беларусі ў XVI—XVII стагоддзях» абараніў у 1987 годзе. У 1989 годзе прысвоена званне прафесара. Першым на факультэце правазнаўства пачаў чытаць лекцыі на беларускай мове.

У 1990 годзе перайшоў на працу ў Саюз юрыстаў Беларусі, які ўзначальваў з 1990 па 1993 гады. Заснаваў недзяржаўны Інстытут правазнаўства і доўгі час працаваў рэктарам гэтай установы.

Узнагароды

Кавалер ордэна «Знак Пашаны», узнагароджаны знакамі «Выдатнік адукацыі Беларусі», «Ганаровы работнік юстыцыі» і інш.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню развіцця сацыялагічнай, палітычнай і прававой думкі Беларусі.

Бібліяграфія

  • Зігзагі лёсу: музыкант, філосаф, юрыст: [успаміны]. Мінск, 2018.
  • Зарождение и становление Европей ской юриспруденции: Древняя Греция, Рим, Средневековье. Минск, 2011.
  • Гісторыя дзяржавы і права БССР (дакастрычніцкі перыяд): тэксты лекцый. Мінск, 1989.
  • Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI — первой половины XVII в. Минск, 1984.
  • Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во второй половине XVI в. Мінск, 1974.
Удзел у калектыўных працах
  • Вялікае Княства Літоўскае і суседзі: Права. Вайна. Дыпламатыя: зборнік навуковых прац. Мінск, 2012.
  • История государства и права Беларуси: курс лекций. Минск, 2007.
  • Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVII стст. Мінск, 2000 (разам з С. А. Падокшыным).
  • История юридической науки Беларуси. Минск, 2000 (разам з І. Юхо);

Літаратура

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Scapan Fedaravic Sokal is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Scapan Fedaravic Sokal
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes