peoplepill id: romuald-neuhoff-von-der-ley
RNVDL
5 views today
6 views this week
Romuald Neuhoff von der Ley

Romuald Neuhoff von der Ley

The basics

Quick Facts

Gender
Male
Birth
Death
Age
75 years
Family
Mother:
Helena Borejsza
Father:
Józef Ley z Neuhoffu
Spouse:
Antonina Krasicka
The details (from wikipedia)

Biography

Рамуальд Нейгоф-Лей (польск.: Romuald Neuhoff von der Ley; 1808 — пасля 1883) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду нямецкага паходжання герба ўласнага. Сын Юзафа і Караліны з Барэйшаў.

У 1845—1848 гадах маршалак шляхты Пружанскага павета. Губернскі сакратар.

Валодаў бацькоўскімі маёнткамі Машковічы і Вінін. 2 красавіка 1843 года набыў у Юзэфы з Прозараў, жонкі генерала Іпаліта Блашынскага маёнтак Сігневічы. У 1890 г. уладанні Рамуальда, уключаючы фальваркі Машковічы, Марывіль, Маліннік, Пад'яблынь і Папялёва, складалі 3582 дзесяціны. Маёнтак перайшоў да Рэйнгальда Нейгоф-Лея, мужа ўнучкі Вікторыі з Ельскіх. Таксама валодаў Суймамі на Валыні.

Сям’я

У першым шлюбе (каля 1840) з Міхалінай Бурчак-Абрамовіч (каля 1820 — пасля 1850), дачкой Паўла, харунжага скіўскага і Алены Куманоўскай, маршалкоўны крамянецкай. Ад яе меў сына Рамана.

У другім шлюбе (1859) з сястрой папярэдняй жонкі Антанінай з Красіцкіх (каля 1830 — пасля 1865), дачкой Рафала з Гэленаўкі і яго другой жонкі Алены Куманоўскай, маршалкоўны крамянецкай. У шлюбе дзеці:

  • Філамена, у шлюбе з Эразмам Севярынам Кашоўскім;
  • Рамуальд;
  • Томаш;
  • Марыя, у шлюбе з Юзафам Ельскім. Мела дачку Вікторыю, якая выйшла замуж за Рэйнгальда Нейгоф-Лея.

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Romuald Neuhoff von der Ley is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Romuald Neuhoff von der Ley
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes