Romuald Neuhoff von der Ley
Quick Facts
Biography
Рамуальд Нейгоф-Лей (польск.: Romuald Neuhoff von der Ley; 1808 — пасля 1883) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду нямецкага паходжання герба ўласнага. Сын Юзафа і Караліны з Барэйшаў.
У 1845—1848 гадах маршалак шляхты Пружанскага павета. Губернскі сакратар.
Валодаў бацькоўскімі маёнткамі Машковічы і Вінін. 2 красавіка 1843 года набыў у Юзэфы з Прозараў, жонкі генерала Іпаліта Блашынскага маёнтак Сігневічы. У 1890 г. уладанні Рамуальда, уключаючы фальваркі Машковічы, Марывіль, Маліннік, Пад'яблынь і Папялёва, складалі 3582 дзесяціны. Маёнтак перайшоў да Рэйнгальда Нейгоф-Лея, мужа ўнучкі Вікторыі з Ельскіх. Таксама валодаў Суймамі на Валыні.
Сям’я
У першым шлюбе (каля 1840) з Міхалінай Бурчак-Абрамовіч (каля 1820 — пасля 1850), дачкой Паўла, харунжага скіўскага і Алены Куманоўскай, маршалкоўны крамянецкай. Ад яе меў сына Рамана.
У другім шлюбе (1859) з сястрой папярэдняй жонкі Антанінай з Красіцкіх (каля 1830 — пасля 1865), дачкой Рафала з Гэленаўкі і яго другой жонкі Алены Куманоўскай, маршалкоўны крамянецкай. У шлюбе дзеці:
- Філамена, у шлюбе з Эразмам Севярынам Кашоўскім;
- Рамуальд;
- Томаш;
- Марыя, у шлюбе з Юзафам Ельскім. Мела дачку Вікторыю, якая выйшла замуж за Рэйнгальда Нейгоф-Лея.