peoplepill id: n-i-arinchin
NIA
8 views today
8 views this week
N. I. Arinchin
fysioloog

N. I. Arinchin

The basics

Quick Facts

Intro
fysioloog
A.K.A.
Nikolaĭ Ivanovich
Work field
Gender
Male
Place of birth
Zemlansk
Age
85 years
The details (from wikipedia)

Biography

Мікалай Іванавіч Ары́нчын (28 лютага 1914, с. Зямлянск, Варонежская вобласць — 6 лістапада 1999) — беларускі фізіёлаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі (1966), доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1960).

Біяграфія

Скончыў Белацаркоўскі сельскагаспадарчы інстытут у 1937 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1948—1950 гг. на кафедры фізіялогіі Варонежскага медыцынскага інстытута, у 1950—1959 у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны АМН СССР у Ленінградзе. У 1959—1966 гг. загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Гродзенскага медыцынскага інстытута. У 1966—1969 і з 1975 года загадчык лабараторыі кровазвароту Інстытута фізіялогіі АН БССР. У 1969—1971 гг. намеснік, 1972—1975 загадчык Сектарам геранталогіі АН БССР.

Навуковая дзейнасць

Вядомы сваімі працамі ў галіне вышэйшай і эвалюцыйнай фізіялогіі і экалогіі, геранталогіі, фізіялогіі і паталогіі кровазвароту і мускульнай дзейнасці. Распрацаваў метады даследавання і стварыў новыя апараты для комплекснага даследавання сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Стварыў новы навуковы напрамак — экстракардыялогію, абгрунтаваў 23 новых навуковых тэрміны, якія ўнесены ў «Слоўнік фізіялагічных тэрмінаў», пры гэтым ён з’яўляўся вядомым грамадскім дзеячам.

Арынчыным М. І. і яго калегамі апублікаваны шэраг прац, якія распавядаюць аб прысмактваюча-нагнятальнай мікрапомпавай уласцівасці шкілетных цягліц ў навуковай і навукова-папулярнай формах. Важнасць тэмы і ўменне Мікалая Іванавіча цікава выкладаць матэрыял прадвызначылі поспех навукова-папулярнай кнігі «Перыферычныя „сэрцы“ чалавека».

Навуковыя працы

  • Комплексное изучение сердечно-сосудистой системы. — Мн., 1961.
  • Ангиотензиотонография в эксперименте и клинике; Ранняя диагностика сосудистых заболеваний. — Мн., 1967 (у сааўтарстве)
  • Гипертоническая болезнь как нарушение саморегуляции кровообращения. — Мн., 1969 (совм. с Г. В. Кулаго)
  • Фазы и периоды сердечного цикла. — Мн., 1970 (совм. с Ф. Н. Сенько)
  • Внутримышечное периферическое сердце. — Мн., 1974 (совм. с Г. Д. Недвецкой)
  • Периферические «сердца» человека. — Мн., 1980.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Аринчин Николай Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29. — 737 с..
  3. Словарь физиологических терминов. — Наука, 1987. 446 с.
  4. Аринчин Н. И., Борисевич Г. Ф. Микронасосная деятельность скелетных мышц при их растяжении.— Мн.: Наука и техника, 1986. —112 с. [1]
  5. Аринчин Н. И. Реформа здравоохранения. Здравосозидание. — Мн., 1998. — С. 18-25. [2]
  6. Аринчин Н. И. Периферические «сердца» человека. 2-е изд. — М.: Наука и техника, 1988, 64 с. [3]

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 130.
  • Николай Иванович Аринчин: Библиогр. науч. трудов / Сост. Я. Т. Володько, Л. А. Ефимова, Ю. Л. Соломоник, В. Н. Шумилов. — Мн.: Беларуская наву-ка, 1999. — 79 с ISBN 985-08-0292-8

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
N. I. Arinchin is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
N. I. Arinchin
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes