N. I. Arinchin
Quick Facts
Biography
Мікалай Іванавіч Ары́нчын (28 лютага 1914, с. Зямлянск, Варонежская вобласць — 6 лістапада 1999) — беларускі фізіёлаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі (1966), доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1960).
Біяграфія
Скончыў Белацаркоўскі сельскагаспадарчы інстытут у 1937 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1948—1950 гг. на кафедры фізіялогіі Варонежскага медыцынскага інстытута, у 1950—1959 у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны АМН СССР у Ленінградзе. У 1959—1966 гг. загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Гродзенскага медыцынскага інстытута. У 1966—1969 і з 1975 года загадчык лабараторыі кровазвароту Інстытута фізіялогіі АН БССР. У 1969—1971 гг. намеснік, 1972—1975 загадчык Сектарам геранталогіі АН БССР.
Навуковая дзейнасць
Вядомы сваімі працамі ў галіне вышэйшай і эвалюцыйнай фізіялогіі і экалогіі, геранталогіі, фізіялогіі і паталогіі кровазвароту і мускульнай дзейнасці. Распрацаваў метады даследавання і стварыў новыя апараты для комплекснага даследавання сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Стварыў новы навуковы напрамак — экстракардыялогію, абгрунтаваў 23 новых навуковых тэрміны, якія ўнесены ў «Слоўнік фізіялагічных тэрмінаў», пры гэтым ён з’яўляўся вядомым грамадскім дзеячам.
Арынчыным М. І. і яго калегамі апублікаваны шэраг прац, якія распавядаюць аб прысмактваюча-нагнятальнай мікрапомпавай уласцівасці шкілетных цягліц ў навуковай і навукова-папулярнай формах. Важнасць тэмы і ўменне Мікалая Іванавіча цікава выкладаць матэрыял прадвызначылі поспех навукова-папулярнай кнігі «Перыферычныя „сэрцы“ чалавека».
Навуковыя працы
- Комплексное изучение сердечно-сосудистой системы. — Мн., 1961.
- Ангиотензиотонография в эксперименте и клинике; Ранняя диагностика сосудистых заболеваний. — Мн., 1967 (у сааўтарстве)
- Гипертоническая болезнь как нарушение саморегуляции кровообращения. — Мн., 1969 (совм. с Г. В. Кулаго)
- Фазы и периоды сердечного цикла. — Мн., 1970 (совм. с Ф. Н. Сенько)
- Внутримышечное периферическое сердце. — Мн., 1974 (совм. с Г. Д. Недвецкой)
- Периферические «сердца» человека. — Мн., 1980.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Аринчин Николай Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29. — 737 с..
- ↑ Словарь физиологических терминов. — Наука, 1987. 446 с.
- ↑ Аринчин Н. И., Борисевич Г. Ф. Микронасосная деятельность скелетных мышц при их растяжении.— Мн.: Наука и техника, 1986. —112 с. [1]
- ↑ Аринчин Н. И. Реформа здравоохранения. Здравосозидание. — Мн., 1998. — С. 18-25. [2]
- ↑ Аринчин Н. И. Периферические «сердца» человека. 2-е изд. — М.: Наука и техника, 1988, 64 с. [3]
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 130.
- Николай Иванович Аринчин: Библиогр. науч. трудов / Сост. Я. Т. Володько, Л. А. Ефимова, Ю. Л. Соломоник, В. Н. Шумилов. — Мн.: Беларуская наву-ка, 1999. — 79 с ISBN 985-08-0292-8
Спасылкі
- Волотовский И. Д., Лобанок А. Г., Гурин В. Н. и др. Николай Иванович Аринчин (К 85-летию со дня рождения). Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия биологических наук, N 1, 1999 (С. 131—132)
- Волотовский И. Д., Лобанок А. Г., Гурин В. Н., Хотылева Л. В. Памяти Николая Ивановича Аринчина. Учёные Беларуси. Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия биологических наук, N 1, 2000 (С. 145—146)
- Член-карэспандэнт АРЫНЧЫН Мікалай Іванавіч
- Мікалай Іванавіч Арынчын у базе дадзеных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Памяти ученого / Член-корреспондент АРИНЧИН Николай Иванович
Нарматыўны кантроль | |
---|---|
Нарматыўны кантроль |