Leonid Andreyevich Bashkirov
Quick Facts
Biography
Леанід Андрэевіч Башкіраў (24 снежня 1930, Рыльск, Курская вобласць, Расія — 12 лютага 2020) — хімік. Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1987).
Біяграфія
Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Неарганічная хімія», 1954; аспірантура, 1959).
Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1959, у 1970—1985 — загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1985—2018, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра фізічнай і калоіднай хіміі, прафесар, у 1985—1995 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне крысталічнай структуры магнітных, электрычных уласцівасцей, ІЧ-спектраў цвёрдых раствораў на аснове ферытаў стронцыя са структурай магнетаплюмбіта, у якіх праведзена частковае гетэравалентнае замяшчэнне іонаў стронцыя іонамі лантана і іонаў жалеза іонамі пераходных металаў; уплыў дыямагнітнага разбаўлення іонамі індыя, скандыя, ітрыя, іонаў кобальта, кабальцітаў, рэдказямельных элементаў са структурай пераўскіта на іх магнітную ўспрымальнасць, спінавы пераход, пераход паўправаднік-метал, сенсорныя ўласцівасці.
Узнагароды
Ганаровыя граматы АН БССР (1979), Камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2000), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005), медалі «За доблесную працу» (1970), «За працоўныя заслугі» (2010) і інш.
Бібліяграфія
- Фазовые равновесия и кинетика обменных реакций в тройных системах Me’O — MeO — Fe2O3 : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.01 / Башкиров Леонид Андреевич. — Минск, 1972.
Зноскі
Літаратура
- Башкиров Леонид Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 221.
- Башкіраў Леанід Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 364.
- Башкіраў Леанід Андрэевіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 98.