peoplepill id: leonid-andreyevich-bashkirov
LAB
Belarus
2 views today
7 views this week
Leonid Andreyevich Bashkirov
Belarusian professor

Leonid Andreyevich Bashkirov

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian professor
Places
Gender
Male
Place of birth
Rylsk, Rylsky District, Russia
Age
89 years
Education
Voronezh State University
Awards
почесна грамота Міністерства освіти РБ
 
Відмінник освіти РБ
 
Jubilee Medal "In Commemoration of the 100th Anniversary of the Birth of Vladimir Ilyich Lenin"
 
Medal "For Labor Services"
 
The details (from wikipedia)

Biography

Леанід Андрэевіч Башкіраў (24 снежня 1930, Рыльск, Курская вобласць, Расія — 12 лютага 2020) — хімік. Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1987).

Біяграфія

Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Неарганічная хімія», 1954; аспірантура, 1959).

Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1959, у 1970—1985 — загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1985—2018, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра фізічнай і калоіднай хіміі, прафесар, у 1985—1995 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне крысталічнай структуры магнітных, электрычных уласцівасцей, ІЧ-спектраў цвёрдых раствораў на аснове ферытаў стронцыя са структурай магнетаплюмбіта, у якіх праведзена частковае гетэравалентнае замяшчэнне іонаў стронцыя іонамі лантана і іонаў жалеза іонамі пераходных металаў; уплыў дыямагнітнага разбаўлення іонамі індыя, скандыя, ітрыя, іонаў кобальта, кабальцітаў, рэдказямельных элементаў са структурай пераўскіта на іх магнітную ўспрымальнасць, спінавы пераход, пераход паўправаднік-метал, сенсорныя ўласцівасці.

Узнагароды

Ганаровыя граматы АН БССР (1979), Камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2000), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005), медалі «За доблесную працу» (1970), «За працоўныя заслугі» (2010) і інш.

Бібліяграфія

  • Фазовые равновесия и кинетика обменных реакций в тройных системах Me’O — MeO — Fe2O3 : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.01 / Башкиров Леонид Андреевич. — Минск, 1972.

Зноскі

Літаратура

  • Башкиров Леонид Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 221.
  • Башкіраў Леанід Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 364.
  • Башкіраў Леанід Андрэевіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 98.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Leonid Andreyevich Bashkirov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Leonid Andreyevich Bashkirov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes