Hierasim Jakuška
Quick Facts
Biography
Гера́сім Васі́левіч Яку́шка (3 сакавіка 1900, в. Паддубнае, цяпер Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь — 6 студзеня 1942, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскае рэальнае вучылішча (1918). Бацька прадаў каня, каб сын паехаў паступаць у Петраградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў(руск.) бел., дзе Герасім вучыўся ў 1918—1924 гадах. Па сканчэнні інстытута Герасім Якушка накіраваны працаваць у Менск. Пачынаў 20-гадовую кар'еру інжынерам Мінбуда (1924—1928), затым працаваў прарабам будаўнічага трэста (1928—1929), тэхнічным кіраўніком гандлёва-будаўнічага трэста (1929), галоўным інжынерам трэста (1930), тэхнічным дырэктарам трэста Мінбуда (1931—1933). Член Саюза будаўнікоў (1928) і Саюза архітэктараў СССР(руск.) бел. (1935). Галоўны архітэктар Мінска (1936—1941).
Памёр ад тыфу 6 студзеня 1942 года ў Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках.
Сям'я
Абедзве дачкі працягнулі дзейнасць бацькі. Нона стала будаўніком, а Ала — архітэктарам.
Творчасць
Найвышэйшымі творчымі дасягненнямі адзначана 2-я палова 1930-х гадоў. Паводле праектаў Герасіма Якушкі ў Мінску, Магілёве, Барысаве і іншых гарадах БССР было пабудавана каля двух дзясяткаў арыгінальных жылых дамоў, а таксама грамадскія будынкі. У 1941 годзе пачаў праект рэканструкцыі плошчы Памяці ахвяр 1905 года ў Мінску (цяпер Прывакзальная плошча), планавалася пашырыць яе, пабудаваць па перыметры новыя дамы, усталяваць помнік ахвярам Курлоўскага расстрэлу.
Вядомыя будынкі
У Мінску
- Будынак сярэдняй школы № 4 горада Мінска (вул. Чырвонаармейская, 11)
- Будынак былой гасцініцы Беларускай ваеннай акругі (пр-т Незалежнасці, 27)
- 6-павярховы жылы дом (так званы Дом гарвыканкама, пр-т Незалежнасці, 43)
- Будынак АТС (1930-я, вул. К. Маркса) — не захаваўся
- Крыты рынак (1933—1934) — не захаваўся
- Былая цэнтральная рабочая паліклініка, цяпер будынак Галоўнага ўпраўлення Міністэрства Фінансаў РБ (вул. Мяснікова, 26)
- Кінатэатр «Пралетарый» (1934, вул. Савецкая) — не захаваўся
- Будынак Палітэхнікума (пр-т Незалежнасці, 85)
- Жылы дом АН БССР (разам са Станіславам Гайдукевічам)
У іншых гарадах
- сярэдняя школа (1930, Барысаў)
- 5-павярховы 96-кватэрны жылы дом (так званы Дом МУСаўцаў, Дом ля фантана, 1940 год, вул. Ленінская, 68, Магілёў)
Значэнне творчасці
На думку беларускага гісторыка архітэктуры Вячаслава Чарнатава, «Якушка пабудаваў будынкі, якія таксама паўплывалі на фарміраванне аблічча сучаснага горада [Мінска], ён удзельнічаў у карэкціроўцы генеральнага плана горада ў 1939—1940 гадах. Праект забудовы праспекта Незалежнасці паміж плошчамі Перамогі і Якуба Коласа быў часткова ажыццёўлены, фрагментамі захаваўся».
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004.
- Жутяев Ю. Советский рынок № 1 // Архитектура и строительство №3, 2014.
- Карпечанка М. Архітэктар Герасім Якушка : застылай музыкі маэстра : [Беларускі архітэктар] // Зара над Друццю. — 2015. — 7 лютага. — С. 4.
- Чернатов В. Архитектура школьных зданий (руск.) № 1—2. — С. 58—61.Архитектура и строительство. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2015. Праверана 10 студзеня 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герасім Васілевіч Якушка
- Аляксандр Старадуб Якушко, который построил дом (руск.) .news.21.by. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2016. Праверана 10 студзеня 2016.