peoplepill id: hierasim-jakuska
HJ
2 views today
2 views this week
Hierasim Jakuška
Беларускі архітэктар

Hierasim Jakuška

The basics

Quick Facts

Intro
Беларускі архітэктар
A.K.A.
Герасім Якушка Герасім Васільевіч Якушка
Work field
Gender
Male
Place of birth
Byalynichy District
Place of death
Minsk
Age
41 years
The details (from wikipedia)

Biography

Гера́сім Васі́левіч Яку́шка (3 сакавіка 1900, в. Паддубнае, цяпер Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь — 6 студзеня 1942, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскае рэальнае вучылішча (1918). Бацька прадаў каня, каб сын паехаў паступаць у Петраградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў(руск.) бел., дзе Герасім вучыўся ў 1918—1924 гадах. Па сканчэнні інстытута Герасім Якушка накіраваны працаваць у Менск. Пачынаў 20-гадовую кар'еру інжынерам Мінбуда (1924—1928), затым працаваў прарабам будаўнічага трэста (1928—1929), тэхнічным кіраўніком гандлёва-будаўнічага трэста (1929), галоўным інжынерам трэста (1930), тэхнічным дырэктарам трэста Мінбуда (1931—1933). Член Саюза будаўнікоў (1928) і Саюза архітэктараў СССР(руск.) бел. (1935). Галоўны архітэктар Мінска (1936—1941).

Памёр ад тыфу 6 студзеня 1942 года ў Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках.

Сям'я

Абедзве дачкі працягнулі дзейнасць бацькі. Нона стала будаўніком, а Ала — архітэктарам.

Творчасць

Кінатэатр «Пралетарый»

Найвышэйшымі творчымі дасягненнямі адзначана 2-я палова 1930-х гадоў. Паводле праектаў Герасіма Якушкі ў Мінску, Магілёве, Барысаве і іншых гарадах БССР было пабудавана каля двух дзясяткаў арыгінальных жылых дамоў, а таксама грамадскія будынкі. У 1941 годзе пачаў праект рэканструкцыі плошчы Памяці ахвяр 1905 года ў Мінску (цяпер Прывакзальная плошча), планавалася пашырыць яе, пабудаваць па перыметры новыя дамы, усталяваць помнік ахвярам Курлоўскага расстрэлу.

Вядомыя будынкі

У Мінску

Аўтаматычная тэлефонная станцыя, 1934
Будынак колішняй бальніцы
  • Будынак сярэдняй школы № 4 горада Мінска (вул. Чырвонаармейская, 11)
  • Будынак былой гасцініцы Беларускай ваеннай акругі (пр-т Незалежнасці, 27)
  • 6-павярховы жылы дом (так званы Дом гарвыканкама, пр-т Незалежнасці, 43)
  • Будынак АТС (1930-я, вул. К. Маркса) — не захаваўся
  • Крыты рынак (1933—1934) — не захаваўся
  • Былая цэнтральная рабочая паліклініка, цяпер будынак Галоўнага ўпраўлення Міністэрства Фінансаў РБ (вул. Мяснікова, 26)
  • Кінатэатр «Пралетарый» (1934, вул. Савецкая) — не захаваўся
  • Будынак Палітэхнікума (пр-т Незалежнасці, 85)
  • Жылы дом АН БССР (разам са Станіславам Гайдукевічам)

У іншых гарадах

  • сярэдняя школа (1930, Барысаў)
  • 5-павярховы 96-кватэрны жылы дом (так званы Дом МУСаўцаў, Дом ля фантана, 1940 год, вул. Ленінская, 68, Магілёў)

    Значэнне творчасці

    На думку беларускага гісторыка архітэктуры Вячаслава Чарнатава, «Якушка пабудаваў будынкі, якія таксама паўплывалі на фарміраванне аблічча сучаснага горада [Мінска], ён удзельнічаў у карэкціроўцы генеральнага плана горада ў 1939—1940 гадах. Праект забудовы праспекта Незалежнасці паміж плошчамі Перамогі і Якуба Коласа быў часткова ажыццёўлены, фрагментамі захаваўся».

    Зноскі

    Літаратура

    • Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004.
    • Жутяев Ю. Советский рынок № 1 // Архитектура и строительство №3, 2014.
    • Карпечанка М. Архітэктар Герасім Якушка : застылай музыкі маэстра : [Беларускі архітэктар] // Зара над Друццю. — 2015. — 7 лютага. — С. 4.
    • Чернатов В. Архитектура школьных зданий (руск.)  № 1—2. — С. 58—61.Архитектура и строительство. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2015. Праверана 10 студзеня 2016.

    Спасылкі

    The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
    Lists
    Hierasim Jakuška is in following lists
    comments so far.
    Comments
    From our partners
    Sponsored
    Hierasim Jakuška
    arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes