peoplepill id: yury-yakovenko
YY
Russia
9 views today
9 views this week
Yury Yakovenko
Russian painter

Yury Yakovenko

The basics

Quick Facts

Intro
Russian painter
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Smolyaninovo, Russia
Age
59 years
Education
Belarusian State Academy of Arts
(-1992)
Genre(s):
The details (from wikipedia)

Biography

Юрый Уладзіміравіч Якавенка (28 снежня 1965, пасёлак Смалянінава, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі мастак-графік, ілюстратар. Жыве і працуе ў Гродне.

Біяграфія

Займаўся малюнкам з дзіцячых гадоў, наведваў студыю Палаца хімікаў у Гродна. У 1972 годзе быў накіраваны вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат для адораных дзяцей імя Івана Ахрэмчыка. Пасля 10 класаў навучання быў прызваны на службу ў Савецкую Армію, дзе займаўся афарміцельскай працай. У 1992 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. Год працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі Беларусьфільм, зняў мультыплікацыйны фільм «Месяц».У 1994 годзе ўступіў у шэрагі Беларускага Саюза мастакоў, у 2007 — у шведскае аб'яднанне «Grafikens Hus». Мае больш за 25 міжнародных і айчынных узнагарод за ўдзел у біенале эстампа і кніжнай графікі. Больш за 60 персанальных выстаў мастака праходзілі ў Гродне, Мінску, Маскве і многіх краінах Еўропы.

Юрый Якавенка стаў дзесятым беларускім мастаком, удастоеным звання ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў. Прэзідэнт РАМ Зураб Цэрэтэлі асабіста ўручыў яму рэгаліі ганаровага члена акадэміі.

Творчасць

Юрый Якавенка працуе ў тэхніцы традыцыйнага афорта. Графічныя кампазіцыі характарызуюцца вытанчанасцю формы. Сюжэты твораў часта сюррэалістычная. Мастак стварыў унікальную сістэму аўтарскіх вобразаў.

Проект «alfabeto»

Праект быў прадстаўлены ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2010 годзе. У экспазіцыю ўвайшлі графічныя лісты — ілюстрацыі да паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» і серыя гравюр «alfabeto», якая прысвечана творчаму даследаванню літары. Аўтар разглядае алфавіт як «знакі з адназначным чытаннем» і як мнагазначныя сімвалы.

Праект ажыццявіўся пры ўдзеле італьянскага друкара Джуліяна Якамуччы — надрукаваны і аформлены ў Сан-Бэнедэта-дэль-Тронто ў 2009 годзе. Гравюры выкананы Юрыем Якавенка у тэхніках афорта і мецца-цінта, кожная мае аўтарскую подпіс. Як і падчас Міколы Гусоўскага, кніга выканана на паперы ручной працы з няроўнымі лістамі, тэкст дапаўняюць 13 гравюр. Калекцыйную каштоўнасць выданню надае ручное выкананне, натуральныя матэрыялы вокладкі, лаканізм у афармленні, а таксама невялікі тыраж выдання — 75 асобнікаў. Кожны адбітак асобніка падпісаны арабскімі лічбамі і ў 15 асобніках рымскімі. Гравюры ў гэтым выданні з'яўляюцца не проста ілюстрацыямі, а выглядаюць самастойнымі творамі на фоне тэксту.

Кніга «Песня пра зубра» з гравюрамі Юрыя Якавенкі была паднесена ў якасці падарунка Папе Рымскаму Бенедыкту XVI і каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце II.

Праект «Царства Саламона»

Быў прадстаўлены ў Мінску, у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у лістападзе 2014 года. У праект увайшлі гравюры, якія сталі ілюстрацыямі як англійскай, так італьянскай версіі выдання «Песня песней Саламона».

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Yury Yakovenko is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Yury Yakovenko
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes