Yury Tsvyatkow
Quick Facts
Biography
Ю́рый Мікала́евіч Цвятко́ў (14 лютага 1941; в. Дворышчы, цяпер Пскоўская вобласць, Паўночна-заходняя федэральная акруга, Расія — 25 лістапада 2011, Мінск) — беларускі рэжысёр і сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1991).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і вайскоўца. Скончыў Усесаюзны інстытут кінематаграфіі(англ.) бел. (1963), пасля якога працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» (у 1993—1996 гг. кіраўнік). У 1989—1993 гг. быў кіраўніком «Белвідэацэнтра». У 1996—2000 гг. намеснік міністра культуры Беларусі. У 2001—2005 гг. начальнік Дзяржаўнага рэгістру кінавідэафільмаў і кінавідэапраграм Беларусі. У 2006—2008 гг. старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў.
Працы
Зняў мастацкія фільмы «Іду шукаць» (1966, з Ігарам Рамішэўскім) і «Анюціна дарога» (1968). Рэжысёр фільмаў: «Памяць каменя» (1966), «Песня Палесся» (1968), «Спяшайся будаваць дом» (1970), «Веснавая казка» (1971), «Пасля кірмашу» (1972), «Гэта вясёлая планета» (1973), «Ясь і Яніна» (1974), «Леташняя кадрыля» і «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка» (1978), «Хутка і чаго б гэта ні каштавала» (1980), «Пад чужым імем» (1981), «Гісторыя адной тэлеграмы» і «Чарвякову тэрмінова Ленін» (1982), «50-ы сезон» і «Мост» (1983), «Рэвалюцыя дае нам права» і «Сустрэча, якая вызначыла лёс» (1985), «Чырвоны гваздзік» (1986), «Цішка Гартны» (1988), «Быў. Ёсць. Буду - У.Караткевіч» (1989), «Алесь Гарун» (1990), «Кадыш» (1993), «Чарнобыль і Беларусь» (1994), «Кінарэжысёр Віктар Тураў» (1995).
Зноскі
- ↑ Пайшоў з жыцця рэжысёр Юрый Цвяткоў // Звязда : газета. — 27 студзеня 2011. — № 16 (26880). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Павел Латушка. Цвяткоў Юрый Мікалаевіч // Культура : газета. — 29 студзеня 2011. — № 5 (977).
- ↑ Галіна Шур. Цвяткоў Юры // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17. — С. 97. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.