Yury Kezha
Quick Facts
Biography
Юрый Мікалаевіч Кежа (нар. 22 верасня 1986 года, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2017), дацэнт (2020).
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Наваполацку. Скончыў у 2009 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2011 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Тэма магістарскай дысертацыі: «Станаўленне і развіццё палітычнай сістэмы на беларускіх землях у ІХ – першай палове ХІІІ стст.». У 2012-2016 гадах навучаўся ў аспірантуры пры кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 17 мая 2017 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Станаўленне і развіццё княжацкай улады ў Полацкай зямлі X—XII стст.». Навуковы кіраўнік - Дзяніс Уладзіміравіч Дук. 23 снежня 2020 года рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».
З 2013 года працаваў на кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пэўны час займаў пасаду намесніка дэкана інжынерна-будаўнічага факультэта ПДУ, намесніка дэкана фінансава-эканамічнага факультэта гэтага ж універсітэта. 14 чэрвеня 2023 года звольнены з універсітэта ў межах палітычнага пераследу.
Навуковая дзейнасць
Займаецца даследаваннем праблем генезіса і развіцця княжацкай улады і яе легітымізацыі ў Полацкай зямлі Х–ХІІ стст. Вывучае пытанні тагачасных сацыяльных структур, княжацкай ўлады, міжкняжацкіх адносін, інстытута веча, палітычную гісторыю дынастый Рагвалодавічаў і Рурыкавічаў, палітычнага ладу сярэднявечнага Полацка і Полацкай зямлі, культа Барыса і Глеба і інш.
Ён упершыню на сучаснай метадалагічнай аснове прапанаваў канцэпцыю станаўлення і развіцця вярхоўнай княжацкай уладыў Полацкай зямлі ранняга сярэднявечча(Х–ХІІ стст). Ім паказана, што палітычны інстытут княжацкай улады ў Полацкай зямлі ў ХІ–ХІІ стст. меў асаблівыя рысы, якія адрозніваліся ад іншых зямель-княстваў на тэрыторыі Русі. Таксама ён давёў, што прадстаўнікі полацкага княжацкага дому пазіцыянавалі сябе як адасобленую ад Рурыкавічаў княжацкую дынастыю Рагвалодавічаў, якая мае манапольнае права на ўладу ў рэгіёне Падзвіння і шэрагу іншых зямель.
Бібліяграфія
Манаграфічныя выданні
- Полацк у святле станаўлення гістарычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці (IX—XX стст.) / [Д. У. Дук, Ю. М. Кежа і інш.]. - Магілёў: МДУ, 2019. - 128 с.
Выбраныя навуковыя артыкулы
- Генезіс княжацкай улады на беларускіх землях у VIII–ХІ стст. / Ю. М. Кежа // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2010. – № 7. – С. 7–13.
- Сакралізацыя княжацкай улады ва ўсходнеславянскім грамадстве/ Ю. М. Кежа// Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2011. – № 9. – С. 18–24.
- Когда Волхов течёт вспять. Поход князя Всеслава на Новгород 1066 г. / Ю. Н. Кежа // Родина. – 2013. – № 5. – С. 76–78.
- Асноўныя фактары станаўлення і легітымізацыі княжацкай улады на беларускіх землях уVIII–X стст./ Ю. М. Кежа//Studia HistoricaEuropaeOrientalis. - 2013. - Вып. 6. – С. 7–60.
- Месца і роля полацкіх князёў у сістэме ўлады Старажытнай Русі ХІ ст./ Ю. М. Кежа// Научные труды Республиканского института высшей школы.— 2015. — Вып. 15. – С. 75–82.
- Фарміраванне памежных фарпостаў у Х—ХІ ст. усходнееўрапейскіх славянскіх дзяржаў / Ю.Н. Кежа // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Браслаўскія чытанні: (да 950-годдзя горада Браслава). — Мн.: Беларуская навука, 2016. — С. 15—25.
- Княжацкі культ святых Барыса і Глеба ў Полацкай зямлі ХІІ ст. / Ю.Н. Кежа // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Зборнік навуковых артыкулаў ІІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі . — 2016. — С. 7—18.
- Полоцкий клад 1984 г.: к вопросу о социальных отношениях раннего средневековья / Ю.Н. Кежа //Электронны зборнік навуковых артыкулаў ІV міжнароднай навуковай канферэнцыі да 50-годдзя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пад агульнай рэдакцыяй І. Корсак. 2018.— С. 409—418.
- Нахождение Антиохово: к негативному образу Веселава Полоцкого в древнерусском летописании / Ю.Н. Кежа // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. — 2020. — №1 (55). — С. 36—42.
- Нашчадкі Рагвалода і пачаткі дзяржаўнасці на беларускіх землях: разважанні да першага тома "Гісторыі беларускай дзяржаўнасці" / Д. Дук, Ю. Кежа // Беларускі гістарычны часопіс. — 2020. ― № 2. ― С. 3―8
- Полоцкие кривичи в письменных источниках: этническая общность или интеллектуальный конструкт? / Ю.Н. Кежа // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2020. №9. —С. 45—49.
- Княжеские дары в Древней Руси: символические формы коммуникации и репрезентации власти / Ю.Н. Кежа // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2021. — Вып. 83 (1). — С. 6—25
Спасылкі
- Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта]
- Профіль аўтара ў Google Scholar
- Профіль аўтара ў eLIBRARY.RU(недаступная спасылка)