Yugas Kolyada
Quick Facts
Biography
Юга́ся Каляда́, сапр.: Яўге́нія ПАРА́ШЧАНКА (10 лютага 1981, Гомель) — беларуская пісьменніца.
Біяграфія
Вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (Мінск), юрыдычным факультэце Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск).
Друкавалася ў газетах «Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», калектыўным зборніку «Формула кахання». Аўтар кнігі прозы «Галоўная памылка Афанасія» (2005), якую філосаф Ігар Бабкоў назваў «самым скандальным і кантраверсійным літаратурным дэбютам дзесяцігоддзя». У 2007 кніга «Галоўная памылка Афанасія» выйшла ў польскім перакладзе пад назвай «Traktor».
Творы Югасі Каляды выразна эгацэнтрычныя. Аўтабіяграфічныя пасажы пісьменніца шчыльна пераплятае з ірэальнасцю сноў, фантазій і канспектаў ненапісаных раманаў.
Зноскі
Спасылкі
- http://magdalena-jo-jo.livejournal.com/ — Старонка Югасі Каляды ў ЖЖ