Yanka Bobryk
Quick Facts
Biography
Янка (Іван Іванавіч) Бобрык (21 ліпеня 1905, Глуск Магілёўскай вобласці — 25 жніўня 1942, Ленінград) — беларускі паэт.
Біяграфія
У 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, аспірантуру Акадэміі мастацтва ў Ленінградзе (1934). Працаваў настаўнікам у Мілаславіцкай сямігадовай школе Клімавіцкага раёна, быў навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, працаваў у Беларускім дзяржаўным кіно, упраўленні па справах мастацтваў Ленінградcкага гарвыканкама. У 1938 ажаніўся з паэткай Наталляй Вішнеўскай.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны па стане здароўя быў зняты з ваеннага ўліку, але ў жніўні 1941 года дамогся, каб яму дазволілі стаць добраахвотнікам народнага апалчэння. У канцы ліпеня 1942 яго знясіленага на вуліцы падабралі санітары і адправілі ў бальніцу. 25 жніўня Янка Бобрык памёр і пахаваны на Піскароўскіх могілках.
Творчасць
Друкаваўся з 1924 года. Выдаў зборнік вершаў «Пунсовае ранне» (1926, разам з Алесем Звонакам і Янкам Туміловічам). Аўтар паэмы «Галіна» (1930) пра жыццё вясковай інтэлігенцыі. Выступаў у друку з апавяданнямі і нарысамі.
Зноскі
- ↑ Бобрик Янка // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 61. — 737 с.
Літаратура
- Грахоўскі С. Так і было. — Мн., 1986. С. 160—163.
- Грахоўскі С. «Кветкі і вечны агонь»//www.grahouski.org/ (Успаміны. Публіцыстыка)
Спасылкі
- Бобрык Янка (Іван Іванавіч) // Магілёўская абласная бібліятэка
Нарматыўны кантроль | VIAF: 6609154260619424480005 |
---|---|
Нарматыўны кантроль | VIAF: 6609154260619424480005 |