peoplepill id: vladimir-vladimirovich-adamov
VVA
Russia
4 views today
6 views this week
Vladimir Vladimirovich Adamov
Russian botanist

Vladimir Vladimirovich Adamov

The basics

Quick Facts

Intro
Russian botanist
A.K.A.
Adamov
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Saint Petersburg, Tsardom of Russia
Death
Place of death
Minsk, Belarus
Age
63 years
Education
Imperial St. Petersburg University
(-1899)
The details (from wikipedia)

Biography

Уладзімір Уладзіміравіч Адамаў (12 чэрвеня 1875, Пецярбург — 1937?, Мінск) — беларускі савецкі батанік-фларыст, геабатанік, дэндролаг, адзін з першых даследвальнікаў расліннасці Беларусі.

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1899 годзе Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта працаваў у Мінскай і Віцебскай губернях. У 1920—1935 гадах кіраваў батаніка-лізіметрычным аддзяленнем Мінскай балотнай даследчай станцыі, секцыяй натуралізацыі Беларускага аддзялення Усесаюзнага інстытута прыкладной батанікі. Адамаў — адзін з арганізатараў Вялікалётчанскага батанічнага сада ў маёнтку Вялікія Лётцы каля Віцебска), сфармаваў большую частку яго калекцыі. Быў кіраўніком геабатанічных экспедыцый Упраўлення меліярацыі Наркамзема Беларусі.

Апошнія гады цяжка хворы Адамаў быў вымушаны жыць у пасёлку Нікіта ў Крыму, сумяшчаючы лячэнне з працай у Нікіцкім батанічным садзе.

Уклад у навуку

У першай (1900) фларыстычнай працы Адамаў звярнуўся да аднаго з відаў роду Sagittaria — Sagittaria alpina Willd. (цяпер вядомы як Sagittaria natans Pall.), у ёй ён звёў дадзеныя аб распаўсюджванні гэтага віду ў Сібіры і Еўрапейскай Расіі.

У 1924 годзе Адамаў даў найпадрабязнае апісанне на трох мовах (па-руску, па-латыні і на эсперанта) «новага віду» рода шальнік (Alisma) Alisma submersum, пад гэтай назвай ім былі аб'яднаны ў адзін від Alisma arcuatum Michalet і Alisma graminifolium Ehrh. ex Ledeb.. Апісанне дадзена на падставе дваццацігадовых назіранняў аўтара над гэтай раслінай, знойдзенай у наваколлях Віцебска ў возеры Лётцы.

У 1930 і 1932 гадах Адамаў апублікаваў працы пра беларускія бярозы (Betula).

Геабатанічныя працы Адамава прысвечаны характарыстыцы расліннасці Беларускага Палесся (1927), Камароўскага балота (1925) (ён вывучаў змену пустазельных траў, раслінныя асацыяцыі і г.д.) і іншых тэрыторый Беларусі. Многія з іх засталіся неапублікаванымі.

Бібліятэка

Бібліятэка У. У. Адамава знаходзілася ў яго маёнтку ў Вялікіх Лётцах. Асабліва шырока ў ёй была прадстаўлена літаратура па батаніцы, лекавым раслінам, пчалярстве, сельскай гаспадарцы, садоўніцтве.

Лёс бібліятэкі У. У. Адамава дакладна не вядомы. Па некаторых звестках, вялікая частка яе была перададзена грамадскай арганізацыі, а астатняя літаратура перавезена ў Мінск, дзе з сярэдзіны 1920-х гг. жыў і працаваў У. У. Адамаў.

Асноўныя сачыненні

  • Малоизвестный азиатский вид стрелолистника (Sagittaria alpina Willd.), найденный в средней части Европейской России // Бот. записки Scripta botanica. — 1900. — Т. XVIII. — С. 18—50.
  • Alisma submersum // Зап. Белорус. гос. ин-та сельск. хоз-ва. — 1924. — Т. III. — С. 450—456.
  • Краткий обзор растительности некоторых районов Белорусского Полесья // Зап. Белорус. гос. ин-та сельск. и лесн. хоз-ва. — 1925. — В. 9.
  • Растительные ассоциации Комаровского болота в лизиметрах вегетационного павильона Минской болотной станции // Зап. Белорус. гос. ин-та сельск. и лесн. хоз-ва. — 1925. — В. 4. — С. 41—61.
  • Смена сорных трав на низинном торфянике Комаровского болота // Тр. Минск. болотн. станции. — 1925. — В. 11. — С. 25—36.
  • Обзор растительности Белорусского Полесья. Левая сторона бассейна Припяти. — Мн.: 1928.

Памяць

На сядзібным доме вучонага, які захаваўся ў Вялікіх Лётцах, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. International Plant Names Index — 1999.
  2. Адамов Владимир Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 11. — 737 с.
  3. Природа Белоруссии : Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — С. 514. — ISBN 5-85700-001-7.
  4. Калекцыі батанічнага саду страчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны
  5. Свитязь: Альманах библиофилов Белоруссии / Сост. Л. А. Козырко; Редколл.: С. В. Букчин и др. — Мн.: Беларусь, 1989. — 255 с. — 14 600 экз. — ISBN 5-338-00124-1
  6. Усадьба Адамовых
  7. Шыльда

Літаратура

  • Русские ботаники. Биографо-библиографический словарь / Сост. С. Ю. Липшиц; отв. ред. акад. В. Н. Сукачёв; Моск. об-во испытателей природы и Ботанич. ин-т им. акад. В. Л. Комарова АН СССР. — М.: Изд-во Моск. об-ва испытателей природы, 1947. — Т. I. А — Б. — С. 14.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Vladimir Vladimirovich Adamov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Vladimir Vladimirovich Adamov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes