Vladimir Ogievich
Quick Facts
Biography
Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч (25 кастрычніка 1938, Слуцк, Мінская вобласць — 19 лістапада 2014) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1987).
Біяграфія
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1938 года ў Слуцку ў сям’і беларускага літаратуразнаўцы Уладзіміра Агіевіча (1910—1952).
Скончыў БДУ ў 1960 годзе і Мінскі педагагічны інстытут замежных моў у 1967 годзе. Працаваў настаўнікам. З 1970 года — вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. У 1980—2007 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Памёр 19 лістапада 2014 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы вучонага прысвечаны гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі, праблемам развіцця духоўнай культуры, месцу і ролі беларускай культуры і навукі ў сусветнай гісторыі. Даследаваў жыццё і кнігавыдавецкую дзейнасць Ф. Скарыны, змест і сімвалагічны сэнс яго творчай спадчыны.
Творы
- «…Опыты сердца, мысли и пера» : Эволюция филос. взглядов А. В. Луначарского до 1908 г. / В. В. Агиевич; Под ред. В. Ф. Пустарнакова; АН БССР, Ин-т философии и права. — Минск : Навука і тэхніка, 1991. — 181 с.
- Сімволіка гравюры Скарыны / У. У. Агіевіч. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — 320 с.
- Імя і справа Скарыны: У чыіх руках спадчына / У. У. Агіевіч. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 319 с.
Зноскі
Літаратура
- Агіевіч Уладзімір Уладзіміравіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 200—201. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.