V. F. Holubeŭ
Quick Facts
Biography
Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. 21 чэрвеня 1955, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, палітычны дзеяч.
Доктар гістарычных навук (тэма дысертацыі — «Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.»). Прафесар (2014). Загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Біяграфія
Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце ў горадзе Светлагорск Гомельскай вобласці, служыў у войску.
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Жэнеўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Уроцлаўскім, Ягелонскім, Пазнаньскім універсітэтах, Літоўскім ўніверсітэце адукацыйных навук.
За савецкім часам быў членам КПСС. Аднак на запрашэнне Зянона Пазняка ўступіў у Беларускі Народны Фронт і балатаваўся ад Беларускага Народнага Фронту ў дэпутаты на паўднёвым захадзе Мінска. З 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, каардынатар Апазіцыі БНФ, сакратар Камісіі ВС па міжнародных справах і эканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Быў сябрам Канстытуцыйнай камісіі. У 1991—1995 гадах — намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі БНФ. Удзельнік галадоўкі дэпутатаў Апазіцыі БНФ у красавіку 1995 г. супраць ініцыянаванага А. Лукашэнкам рэферэндуму.
У 2006 годзе стаў першым, хто атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі, што дазволіла яму на працягу амаль года за кошт фундатараў займацца навуковаю працай і выкладаць у 5 польскіх універсітэтах. Мае вялікі досвед выкладання гістарычных дысцыплін у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Беларускім гуманітарным ліцэі.
Сям’я
Жанаты, мае двух сыноў, унучку і двух унукаў.
Узнагароды
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Бібліяграфія
Кнігі
- Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст. / В. Ф. Голубеў; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2008. — 407 с. — ISBN 978-985-08-0970-4
- Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст. / В. Ф. Голубеў; Пад рэдакцыяй В. І. Мялешкі; Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 176 с.: іл. — ISBN 5-343-00654-Х
- Гісторыя Беларусі ад заканчэння Другой сусветнай вайны да перыяду будаўніцтва незалежнай дзяржавы (1945—2016 гг.) / В. Ф. Голубеў. — Мн.: Зміцер Колас, 2016. — 190 с. [іл.]. — ISBN 978-985-7164-19-6
У сааўтарстве
- Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да пачатку XXI ст.: У пытаннях i адказах / В. Ф. Голубеў, Г. А. Грыгор’еў, В. І. Ермаловіч і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2003. — 296 с. — ISBN 978-985-469-072-5
- Гісторыя Беларусі. У 6 тамах / Рэдкалегія: М.Касцюк (галоўны рэдактар) [i інш.]. Т.2.: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў i інш.; Рэдкалегія: Ю. Бохан, Г. Галенчанка. — Мн.: Современная школа: Экоперспектива, 2008. — 688 с.: іл. — ISBN 978-985-513-317-0
- Гісторыя Беларусі. У 6 тамах / Рэдкалегія: М.Касцюк (галоўны рэдактар) [i інш.]. Т.3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стст. / Ю. Бохан, В. Голубеў, У. Емельянчык і інш.; Рэдактары Ю. Бохан, П. Лойка. — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — 344 с.: іл. — ISBN 978-985-513-105-3
- Гісторыя сялянства Беларусі: Са старажытных часоў да 1996 г.: У 3 тамах / Я. К. Анішчанка, Г. Я. Галенчанка, В. Ф. Голубеў і інш.; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 1997—2002. — ISBN 985-08-0071-2
- З гісторыі эканамічных рэформ на Беларусі: Вучэбна-метадычны зборнік / Рэдактар В. І. Галубовіч. Выпуск 3: З гісторыі эканамічных рэформ на Беларусі / В. Ф. Голубеў, Ю. Л. Грузіцкі, І. І. Гвардзееў і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2003. — 88 с. — ISBN 985-469-050-4
- Нарысы гісторыі беларускай дзяржаўнасці [Тэкст]: для сяброў РГА «Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)», выкладчыкаў, слухачоў і выпускнікоў Народнага Універсітэта / Рэдактар Ю. Хадыка; В. Голубеў, І. Кітурка; Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне "Таварыства аматараў ведаў(філаматаў), Народны ўніверсітэт. — Мн.: Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), 2004. — 140 с.
- Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. / В. Ф. Голубеў, І. Ф. Кітурка. — СПб.: Неўскі прастор, 2014. — 170 с. ISBN 978-5-94716-256-1
- Гісторыя Беларусі ад пачатку ХІХ ст. да 1945 г. / В. Ф. Голубеў, І. Ф. Кітурка. — Мн.: Зміцер Колас, 2015. — 254 с., іл. ISBN 978-985-6992-82-0
Артыкулы (выбар)
- Абшчынны (копны) суд у Беларусі ў XVI—XVIII стст. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2007. — № 1(90). — Сакавік. — С. 24 — 29.
- Вялікая аграрная рэформа XVI ст. // Спадчына. — 1993. — № 4.
- Крыніцы па гісторыі сельскай абшчыны ў Беларусі ў XVI—XVIII стст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2009. — № 10(123). — Кастрычнік. — С. 24—30.
Рэдактар
- Беларусь і Аб’яднаная Еўропа: рэаліі i перспектывы [Тэкст]: матэрыялы канферэнцыі: Беласток, 5—6 красавіка 2003, Мінск, 14—15 мая 2004 г. / Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне, Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), Фонд Конрада Адэнаўэра; Редэктар В.Голубеў, А.Хадыка. — Мн.: Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), 2004. — 95 с.
- Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В. Ф. Голубеў, У. П. Крук, П. А. Лойка. — Мн.: Народная асвета, 1994. — 135 с.: іл. — ISBN 985-03-0052-3
- * Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В. Ф. Голубеў, У. П. Крук, П. А. Лойка. 2-е выданне. — Мн.: Народная асвета, 1995. — 135 с.: іл. ISBN 985-030460-Х
Зноскі
- ↑ Форум. Валянцін Голубеў // Радыё Свабода 15 жніўня 2007.
- ↑ Пастанова ВАК РБ аб прысуджэнні вучонага звання прафесар
- ↑ Алег Трусаў. Пераможцы // Сайт часопіса «Архэ-Пачатак». 5 студзеня 2009
- ↑ Койданаўская Рада БНФ. Старонка 23 // Галіна Пазьняк. Беларусь у сэрцы. — Варшава—Нью-Ёрк—Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2007. — 240 с.: іл. ISBN 978-9955-578-07-9
- ↑ Альгерд Невяроўскі. 15 гадоў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР // Радыё Свабода. 27 ліпеня 2007.
- ↑ Разгон. Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання (Валянцін Голубеў. Галадоўка. Старонкі 103—107) // Архэ-Пачатак. № 9 (49), верасень 2006.
- ↑ Сяргей Навумчык. Зьбіцьцё дэпутатаў БНФ: хроніка, фота, відэа // Радыё Свабода. 9 красавіка 2010.
- ↑ Аляксей Дзікавіцкі. Варшава: Беларускі гісторык В.Голубеў атрымаў прэмію Льва Сапегі // Радыё Свабода. 28 красавіка 2006.
- ↑ Ігар Карней. Сёньня новы навучальны год пачынае Беларускі ліцэй // Радыё Свабода. 25 верасня 2006.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Нарматыўны кантроль | ISNI: 0000 0001 1718 3219 · LCCN: n94104870 · NKC: jo2017967440 · NUKAT: n2002033801 · VIAF: 303261216 |
---|---|
Нарматыўны кантроль | ISNI: 0000 0001 1718 3219 · LCCN: n94104870 · NKC: jo2017967440 · NUKAT: n2002033801 · VIAF: 303261216 |