peoplepill id: valyantsin-golubeu
VFH
Belarus
1 views today
1 views this week
V. F. Holubeŭ
Belarusian politician

V. F. Holubeŭ

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian politician
A.K.A.
Vali͡antsin Fi͡odaravich V.F. Goloubev Valyantsin Golubeu
Places
Gender
Male
Place of birth
Kryvyi Rih, Ukraine
Age
69 years
The details (from wikipedia)

Biography

Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. 21 чэрвеня 1955, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, палітычны дзеяч.

Доктар гістарычных навук (тэма дысертацыі — «Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.»). Прафесар (2014). Загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Біяграфія

Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце ў горадзе Светлагорск Гомельскай вобласці, служыў у войску.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Жэнеўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Уроцлаўскім, Ягелонскім, Пазнаньскім універсітэтах, Літоўскім ўніверсітэце адукацыйных навук.

За савецкім часам быў членам КПСС. Аднак на запрашэнне Зянона Пазняка ўступіў у Беларускі Народны Фронт і балатаваўся ад Беларускага Народнага Фронту ў дэпутаты на паўднёвым захадзе Мінска. З 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, каардынатар Апазіцыі БНФ, сакратар Камісіі ВС па міжнародных справах і эканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Быў сябрам Канстытуцыйнай камісіі. У 1991—1995 гадах — намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі БНФ. Удзельнік галадоўкі дэпутатаў Апазіцыі БНФ у красавіку 1995 г. супраць ініцыянаванага А. Лукашэнкам рэферэндуму.

У 2006 годзе стаў першым, хто атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі, што дазволіла яму на працягу амаль года за кошт фундатараў займацца навуковаю працай і выкладаць у 5 польскіх універсітэтах. Мае вялікі досвед выкладання гістарычных дысцыплін у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Беларускім гуманітарным ліцэі.

Сям’я

Жанаты, мае двух сыноў, унучку і двух унукаў.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Бібліяграфія

Кнігі

  • Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст. / В. Ф. Голубеў; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2008. — 407 с. — ISBN 978-985-08-0970-4
  • Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст. / В. Ф. Голубеў; Пад рэдакцыяй В. І. Мялешкі; Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 176 с.: іл. — ISBN 5-343-00654-Х
  • Гісторыя Беларусі ад заканчэння Другой сусветнай вайны да перыяду будаўніцтва незалежнай дзяржавы (1945—2016 гг.) / В. Ф. Голубеў. — Мн.: Зміцер Колас, 2016. — 190 с. [іл.]. — ISBN 978-985-7164-19-6

У сааўтарстве

  • Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да пачатку XXI ст.: У пытаннях i адказах / В. Ф. Голубеў, Г. А. Грыгор’еў, В. І. Ермаловіч і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2003. — 296 с. — ISBN 978-985-469-072-5
  • Гісторыя Беларусі. У 6 тамах / Рэдкалегія: М.Касцюк (галоўны рэдактар) [i інш.]. Т.2.: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў i інш.; Рэдкалегія: Ю. Бохан, Г. Галенчанка. — Мн.: Современная школа: Экоперспектива, 2008. — 688 с.: іл. — ISBN 978-985-513-317-0
  • Гісторыя Беларусі. У 6 тамах / Рэдкалегія: М.Касцюк (галоўны рэдактар) [i інш.]. Т.3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стст. / Ю. Бохан, В. Голубеў, У. Емельянчык і інш.; Рэдактары Ю. Бохан, П. Лойка. — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — 344 с.: іл. — ISBN 978-985-513-105-3
  • Гісторыя сялянства Беларусі: Са старажытных часоў да 1996 г.: У 3 тамах / Я. К. Анішчанка, Г. Я. Галенчанка, В. Ф. Голубеў і інш.; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 1997—2002. — ISBN 985-08-0071-2
  • З гісторыі эканамічных рэформ на Беларусі: Вучэбна-метадычны зборнік / Рэдактар В. І. Галубовіч. Выпуск 3: З гісторыі эканамічных рэформ на Беларусі / В. Ф. Голубеў, Ю. Л. Грузіцкі, І. І. Гвардзееў і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2003. — 88 с. — ISBN 985-469-050-4
  • Нарысы гісторыі беларускай дзяржаўнасці [Тэкст]: для сяброў РГА «Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)», выкладчыкаў, слухачоў і выпускнікоў Народнага Універсітэта / Рэдактар Ю. Хадыка; В. Голубеў, І. Кітурка; Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне "Таварыства аматараў ведаў(філаматаў), Народны ўніверсітэт. — Мн.: Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), 2004. — 140 с.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. / В. Ф. Голубеў, І. Ф. Кітурка. — СПб.: Неўскі прастор, 2014. — 170 с. ISBN 978-5-94716-256-1
  • Гісторыя Беларусі ад пачатку ХІХ ст. да 1945 г. / В. Ф. Голубеў, І. Ф. Кітурка. — Мн.: Зміцер Колас, 2015. — 254 с., іл. ISBN 978-985-6992-82-0

Артыкулы (выбар)

  • Абшчынны (копны) суд у Беларусі ў XVI—XVIII стст. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2007. — № 1(90). — Сакавік. — С. 24 — 29.
  • Вялікая аграрная рэформа XVI ст. // Спадчына. — 1993. — № 4.
  • Крыніцы па гісторыі сельскай абшчыны ў Беларусі ў XVI—XVIII стст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2009. — № 10(123). — Кастрычнік. — С. 24—30.

Рэдактар

  • Беларусь і Аб’яднаная Еўропа: рэаліі i перспектывы [Тэкст]: матэрыялы канферэнцыі: Беласток, 5—6 красавіка 2003, Мінск, 14—15 мая 2004 г. / Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне, Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), Фонд Конрада Адэнаўэра; Редэктар В.Голубеў, А.Хадыка. — Мн.: Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), 2004. — 95 с.
  • Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В. Ф. Голубеў, У. П. Крук, П. А. Лойка. — Мн.: Народная асвета, 1994. — 135 с.: іл. — ISBN 985-03-0052-3
  • * Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В. Ф. Голубеў, У. П. Крук, П. А. Лойка. 2-е выданне. — Мн.: Народная асвета, 1995. — 135 с.: іл. ISBN 985-030460-Х

Зноскі

  1. Форум. Валянцін Голубеў // Радыё Свабода 15 жніўня 2007.
  2. Пастанова ВАК РБ аб прысуджэнні вучонага звання прафесар
  3. Алег Трусаў. Пераможцы // Сайт часопіса «Архэ-Пачатак». 5 студзеня 2009
  4. Койданаўская Рада БНФ. Старонка 23 // Галіна Пазьняк. Беларусь у сэрцы. — Варшава—Нью-Ёрк—Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2007. — 240 с.: іл. ISBN 978-9955-578-07-9
  5. Альгерд Невяроўскі. 15 гадоў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР // Радыё Свабода. 27 ліпеня 2007.
  6. Разгон. Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання (Валянцін Голубеў. Галадоўка. Старонкі 103—107) // Архэ-Пачатак. № 9 (49), верасень 2006.
  7. Сяргей Навумчык. Зьбіцьцё дэпутатаў БНФ: хроніка, фота, відэа // Радыё Свабода. 9 красавіка 2010.
  8. Аляксей Дзікавіцкі. Варшава: Беларускі гісторык В.Голубеў атрымаў прэмію Льва Сапегі // Радыё Свабода. 28 красавіка 2006.
  9. Ігар Карней. Сёньня новы навучальны год пачынае Беларускі ліцэй // Радыё Свабода. 25 верасня 2006.
  10. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
V. F. Holubeŭ is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
V. F. Holubeŭ
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes