V. K. Bandarchyk
Quick Facts
Biography
Васіль Кірылавіч Бандарчык (1 жніўня 1920, в. Цароўка, цяпер в. Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 16 лютага 2009) — беларускі этнолаг, гісторык. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1972). Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Ганаровы член Польскага этнаграфічнага таварыства (1970).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сямігадовую школу (1936), затым — Слуцкае педагагічнае вучылішча (1939). Настаўнічаў у сельскай школе Заслаўскага раёна Міншчыны.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дэмабілізаваўся з Савецкай Арміі ў 1947 годзе. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1952 годзе.
Да 1957 года працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам школы ў Смалявічах і Мінску. З 1957 года — аспірант Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы, 1959—1966 гады — навуковы супрацоўнік інстытута, у 1967—1969 гадах намеснік дырэктара, у 1969—1976 гады — дырэктар.
З 1972 года — член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук БССР. У 1976—1991 гады загадчык аддзела этнаграфіі, з 1991 года — саветнік пры дырэкцыі інстытута. У 1997—2005 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Падрыхтаваў 17 кандыдатаў навук. Тры яго вучні сталі дактарамі навук.
Памёр 16 лютага 2009 года ў Мінску.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За абарону Масквы» і «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медаль Францыска Скарыны.
Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999).
Навуковая дзейнасць
Займаўся вывучэннем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклору, даследаваў пытанні этнагенезу, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Сабраў і ўпершыню сістэматызаваў шырокі фактычны матэрыял па гісторыі этналагічныя вывучэння беларусаў рускімі і польскімі даследчыкамі і навуковымі арганізацыямі.
Бібліяграфія
Аўтар 5 індывідуальных манаграфій і 15 брашур, больш за 200 артыкулаў. Пад навуковым кіраўніцтвам і пры аўтарскім удзеле В. К. Бандарчыка падрыхтавана таксама 27 манаграфій і зборнікаў.
- Бондарчик, В. К., Чигринов И. Г. Николай Яковлевич Никифоровский : Очерк жизни и деятельности / В. К. Бондарчик, И. Г. Чигринов. — Минск : Издательство АН БССР, 1960. — 103 с.
- Бандарчык, В. К. Еўдакім Раманавіч Раманаў : Жыццё і навуковая дзейнасць / В. К. Бандарчык. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1961. — 305 с.
- Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск: Навука і тэхніка, 1964. — 232 с.
- Бондарчик, В. К., Федосик, А. С. А. К. Сержпутовский / В. К. Бондарчик, А. С. Федосик. — Минск: Наука и техника, 1966. — 120 с.
- Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1970. — 123 с.
- Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1972. — 168 с.
- Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1985. — 215 с.
- Беларусы: У 8-мі т. Т.3 : Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — 365с. : іл. — ISBN 985-08-0283-9: 368000.
Пад навуковым кіраўніцтвам і непасрэдным аўтарскім удзеле В. К. Бандарчыка выйшлі працы «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Беларускае народнае жылле» (1973), «Беларуская народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры гарадскога насельніцтва Беларусі» (1976), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Этнічныя працэсы і вобраз жыцця» (1980), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Этнаграфія беларусаў» (1985), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Белорусы» (Москва, 1998).
Зноскі
- ↑ Бондарчик Василий Кириллович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — С. 19. — 737 с.
- ↑ Бандарчык Аляксандр Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Т. 1.: А — Беліца / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 288.
Літаратура
- Піліпенка, М. Ф. Васіль Кірылавіч Бандарчык (Да 90-годдзя з дня нараджэння) / М. Ф. Піліпенка // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук. — 2010. — № 3. — С. 122—124.
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 69. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
Нарматыўны кантроль | ISNI: 0000 0001 0966 3255 · LCCN: n81041799 · NKC: js2006345135 · NTA: 070920974 · SUDOC: 067827942 · VIAF: 42248063 |
---|---|
Нарматыўны кантроль | ISNI: 0000 0001 0966 3255 · LCCN: n81041799 · NKC: js2006345135 · NTA: 070920974 · SUDOC: 067827942 · VIAF: 42248063 |