peoplepill id: teodor-drucki-horski
TD
Poland
3 views today
3 views this week
Teodor Drucki-Horski

Teodor Drucki-Horski

The basics

Quick Facts

A.K.A.
Fyodar Drutski-Horski Fyodor Drutski-Horski
Places
Gender
Male
Religion(s):
Death
Family
Mother:
Tomiła Zasławska
Spouse:
Maryna Wiśniowiecka (-1615)
Children:
Hrehory Drucki-Horski Zofia Drucka-Horska Elżbieta Drucka-Horska
Positions
starosta celski
(9 December 1589-1615)
Marshal of the Court of the Grand Duchy of Lithuania
courtier
The details (from wikipedia)

Biography

Фёдар Рыгоравіч Друцкі-Горскі (1550-я — 1-я палова 1615) — вялікалітоўскі арыстакрат. Староста цэльскі (1589—1615).

Вялікай кар’еры не зрабіў, быў дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад Менскага ваяводства ў 1586, 1594, 1597, 1600, 1604 гадах, ад Віцебскага — у 1591 годзе, у тым ліку трыбунальскім маршалкам менскай кадэнцыі — у 1586, 1591, 1597 гадах, навагародскай — у 1604 годзе.

Браў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1583). У 1589 годзе атрымаў на ленным праве невялікае Цэльскае староства (частку колішняй Свіслацкай воласці), якое складалася толькі з вёскі Цэль.

Кальвініст. У 1594 годзе ажаніўся з Марынай Вішнявецкай, дачкой кіеўскага кашталяна князя Міхаіла Аляксандравіча Вішнявецкага і Гальшкі Юр’еўны Зяновіч, таксама кальвіністаў.

У 1595 годзе браў удзел у кальвінісцкім сінодзе ў Вільні.

Быў незаможны, асноўны маёнтак, пасля падзелу спадчыны з братамі ў 1597 годзе — Лошыца Гарнастаеўская з вёскамі Трасцянец, Сініла, Тыгорак. За жонкай атрымаў як пасаг Багушэвічы, а 26 снежня 1594 года сужэнцы набылі ў Марыніных братоў Міхаіла і Юрыя Вішнявецкіх маёнтак Дзяксняны.

У шлюбе з Марынай Вішнявецкай меў сына Рыгора і трох дачок — Соф’ю, Альжбету і Еўдаксію. У свой час Юзаф Вольф называў яшчэ сына Фёдара, але пазней звесткі пра яго не пацвердзіліся.

  • Рыгор, у каталіцтве Юрый (1595/1598 — лета 1659), староста аршанскі, ваявода мсціслаўскі
  • Альжбета (? — пасля 1635), у шлюбе за Адамам Трызнам.
  • Еўдаксія, у каталіцтве Крысціна (? — да студзеня 1647), у першым шлюбе за Янам Ісайкоўскім, у другім (з 1632) за Мацеем Вадарадскім.
  • Соф’я (? — 19 ліпеня 1657), у першым шлюбе (з 1624—1625) за Балтазарам Стравінскім, у другім (з 1633) за Крыштафам Хадкевічам, віленскім ваяводам (1642—1652)

Зноскі

Літаратура

  • Рыбчонак С. Кар’ера мсціслаўскага ваяводы князя Грыгорыя Юрыя Друцкага Горскага // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура : зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 1. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А. А. Скеп’ян. — Мінск : Бел. навука, 2017. — С. 450—464. — С. 451.
  • Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2016. — 400 с.: ил.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Teodor Drucki-Horski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Teodor Drucki-Horski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes