Tatsyana Budovich
Quick Facts
Biography
Таццяна Будовіч (сапр.: Таццяна Васільеўна Барадуля нар. 12 студзеня 1977, Мінск) — беларуская паэтэса, літаратурны крытык, парадыст.
Біяграфія
Скончыла школу № 154 у 1994 годзе. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт». У 2005 г. завочна скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў філіяле музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, цяпер — навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча.
Мае 3-ці спартыўны разрад па альпінізму і парашутным спорце.
Замужам. Гадуе двух сыноў.
Творчасць
Першая вершаваная публікацыя з'явілася ў 1995 г. у часопісе «Першацвет». Падборкі яе вершаў друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Наша ніва» і інш. У 2002 г. у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла яе кніга паэзіі «Дуэль паглядаў». Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі неаднаразова друкаваліся ў газеце «Новы час» (дадатак «Літаратурная Беларусь»). Зрэдку піша і друкуе пародыі (пад псеўданімам Тадора Шпілька) на сучасных беларускіх паэтаў. Вершы Таццяны Будовіч тонка пачуццёвыя, вытанчаныя, а часам і філасафічныя, (сама)іранічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур'ёзнага перажывання, адчуваецца ўсведамленне стваральнага і разбуральнага патэнцыялу кахання.
Бібліяграфія
- Будовіч Т. В. Дуэль паглядаў: кніга вершаў. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. — 49 с.
Зноскі
Спасылкі
- Будовіч Таццяна // Саюз беларускіх пісьменнікаў: афіцыйны сайт. — Эл. рэсурс: http://www.lit-bel.org/by/friends/b/181.html
- * Будовіч-Барадуля Таццяна // Творы ў Беларускай Інтэрнэт-бібліятэцы «Камунікат». — Эл. рэсурс: http://kamunikat.org/Budovicz_Tacciana.html