Tamara Mushynskaya
Quick Facts
Biography
Тамара Фёдараўна Мушынская (нар. 29 жніўня 1934, Мінск, Беларусь) — беларускі педагог, літаратуразнаўца, метадыст.
Біяграфія
Закончыла філалагічны факультэт БДУ (1957). У 1957—1991 гадах працавала настаўніцай у школах горада Мінска. У 1981—1983 гг. адначасова з'яўлялася загадчыцай кабінетам рускай мовы і літаратуры Мінскага гарадскога інстытута ўдасканальвання настаўнікаў.
У 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па педагогіцы па тэме «Формирование личностного отношения старшеклассников к художественному произведению как средство обогащения их идейно-нравственного опыта».
У 1991—1992 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута педагагічнай адукацыі Акадэміі педагагічны навук СССР. У 1992—2007 гадах — у Нацыянальным інстытуце адукацыі: навуковы супрацоўнік, старэйшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік. Загадчыца лабараторыяй тэорыі і методыкі навучання мовам і літаратуры (2004—2007).
Творчасць
Аўтар шасці кніг і звыш 60 артыкулаў па методыцы выкладання літаратуры. Суаўтар Канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Суаўтар 11 праграм па рускай літаратуры, 16 падручнікаў для V—XI класаў сярэдняй школы, 10 метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў літаратуры, 4 хрэстаматый.
Уласныя кнігі
- Художественная литература и самореализация личности. — Мн.: Университетское, 1991. — 180 с.
- Беларуская літаратура 20 — 30 гг. XX ст.: (Дапаможнік для настаўніка беларускай літаратуры). — Мн.: Народная асвета, 1994.
- Беларуская літаратура 20 — 40 гг. XX ст.: (Дапаможнік для настаўніка беларускай літаратуры). — Мн.: Народная асвета, 2000.
- Русская литература в вопросах и ответах: 11 класс (серия «Экзамены»): Учебное пособие для выпускников. — Мн.: АВЕРСЭВ, 2001. — 224 с. (2-е выд. Мн., 2002. — 271 с.).
- Русская литература ХХ века: Учебное пособие для абитуриентов. — Мн.: ООО «Юнипресс», 2003. — 496 с.
- Художественная литература и самореализация личности. — 2-е выд., перапр. і дапоўн. — Мн.: ИВЦ Минфина, 2008. — 224 с.
Прызнанне
- Адзначана прэміямі на Рэспубліканскім конкурсе на лепшы падручнікаў для сярэдняй школы разам з суаўтарамі падручнікаў па рускай літаратуры для V, VI і VIII класаў (1999).