peoplepill id: tamara-barsook
TB
Belarus
5 views today
5 views this week
The basics

Quick Facts

Places
Gender
Female
Place of birth
Barsuki, Disensky powiat, Belarus
Age
95 years
Family
Education
Vitebsk State University
Belarus
The details (from wikipedia)

Biography

Тамара Лагун (дзявочае Барсук) (26 сакавіка 1929 — ?) — дзяячка беларускага нацыянальнага супраціву, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП). Сястра Ларысы Барсук і Алены Барсук.

Біяграфія

Нарадзілася 26 сакавіка 1929 г. у в. Барсукі (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка). У 1939—1944 вучылася ў Шкунціцкай школе, а ўвосень 1944 г. пайшла ў 9 клас Глыбоцкай СШ № 1. У 1946 г. праз навучэнку школы Лідзію Несцяровіч далучылася да нелегальнай беларускай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася да Саюза беларускіх патрыётаў: студэнты вырашылі папулярызаваць беларускую мову і культуру, ідэю незалежнасці Беларусі. Пазней Тамара Барсук успамінала: «Як я зразумела, якіх-небудзь радыкальных, рэвалюцыйных мэтаў у СБП не ставілі. Хацелі адстойваць сваё права на родную мову, на сваю гісторыю, культуру, на сапраўды суверэнную дзяржаву».

У лютым 1947 года савецкія спецслужбы пачалі арышты ўдзельнікаў арганізацыі: да пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які падштурхоўваў да тэрарызму, выдаваўшы сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі. Тамара Барсук была арыштаваная ў сакавіку 1947 г. падчас заняткаў у школе. Супрацоўнікі савецкіх спецслужб учынілі ператрус на кватэры, дзе яна жыла. Тамара была дастаўленая ў мінскую турму, дзе адсядзела тры месяцы і дзе да яе неаднаразова ўжываліся фізічныя меры ўздзеяння. Была асуджаная 20 чэрвеня 1947 паводле артыкула 163 КК БССР на тры гады пазбаўлення волі. Пра гэтае яна ўспамінала так: «...маё сэрца балела за Бацькаўшчыну, забраную, зняволеную, пакінутую без мовы, без гісторыі, без усяго, што даецца Богам, лёсам кожнаму народу». Пакаранне адбывала ў Архангельску, Дудзінцы, Нарыльску.

Пасля вызвалення ўвесну 1950 г. вярнулася ў Глыбокае, працягнула вучобу ў СШ № 1. У паступленні ў Горацкую БСГА (Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія) было адмоўлена па прычыне нядобранадзейнасці. Скончыла завочнае аддзяленне Віцебскага педінстытугу, выкладала ў пачатковай школе ў вёсцы Шчумялі Шаркоўшчынскага раёна Віцебскай вобласці У 1953 г. пабралася шлюбам з Іванам Лагуном. Сям'я ў 1958 г. пераехала ў Глыбокае. Да выхаду на пенсію ў 1991 г. працавала настаўніцай у СШ № 2 Глыбокага.

Зноскі

Спасылкі

Літаратура

  • Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 20, 89, 283, 317-327, 340.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Гл. таксама

  • Саюз беларускіх патрыётаў
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Tamara Barsook is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Tamara Barsook
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes