Tadeusz Kundzicz
Quick Facts
Biography
Тадэвуш Кундзіч (польск.: Tadeusz Kundzicz; 15 кастрычніка 1747, Крынічын, цяпер Пасваліскі раён, Панявежыскі павет, Літва — 15 студзеня 1829) — рымска-каталіцкі дзеяч, навуковец.
6 жніўня 1772 уступіў у Таварыства Ісуса, 8 снежня 1773 пасвечаны ў ксяндза. У 1768—1771 выкладаў граматыку, геаметрыю і французскую мову, у 1771—1773 французскую мову і сінтаксіс. У 1773—1777 працаваў у абсерваторыі Віленскага ўніверсітэта. У 1777—1780 выкладаў элементарную матэматыку ў Віленскім універсітэце, у 1780—1803 — практычную матэматыку: гідрастатыку, гідраўліку, аэраметрыю, архітэктуру, фартыфікацыю і піратэхніку. Ад 1780 прафесар. У 1794 уваходзіў у Адукацыйную камісію.
У 1803—1807 прэфект віленскае семінарыі. Ад 1796 канцлер віленскай дыяцэзіі, ад 1808 канонік віленскага капітула. 10 ліпеня 1815 прызначаны тытулярным біскупам анастасіёпальскім і біскупам-суфраганам троцкім, кансакраваны 8 мая 1817. У 1815—1822 генеральны вікарый дыяцэзіі.
Зноскі
Спасылкі
Папярэднік: Ігнат Гоўвалт | Біскупы-суфраган Троцкі 1815—1829 | Пераемнік: Ян Цывінскі |
Папярэднік: Франчэска Марыя д’Эстэ | Біскуп Анастасіёпальскі 1815—1829 | Пераемнік: Анджэла Андрэа Дзатолі |