Svetaslau Mikalaevich Shnitko
Quick Facts
Biography
Святаслаў Мікалаевіч Шнітко (нар. 14 ліпеня 1960) — беларускі ваенны ўрач-хірург. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2009).
Біяграфія
У 1983 годзе скончыў ваенна-медыцынскі факультэт пры Куйбышаўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Кваліфікацыя па дыпломе: урач, спецыяльнасць — лячэбная справа. З 1983 па 1986 год праходзіў службу на пасадзе начальніка медыцынскага пункта — урача парашутна-дэсантнага батальёна, з 1986 па 1989 год — на пасадзе камандзіра ўзвода — вядучага хірурга медыцынскай роты, г. Брэст.
У 1992 годзе скончыў факультэт кіруючага медыцынскага складу Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава (г. Санкт-Пецярбург) па спецыяльнасці «Арганізацыя хірургічнай дапамогі». З 1992 па 1995 год праходзіў службу на пасадзе старшага ардынатара аддзялення таракальнай хірургіі 432 Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.
З 1995 па 2000 год — намеснік начальніка кафедры ваенна-палявой хірургіі — дацэнт ваенна-медыцынскага факультэта Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, г. Мінск. З 2000 па 2003 год — намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце — начальнік навучальнага аддзела — прафесар ваенна-медыцынскага факультэта дзяржаўнай вядучай вышэйшай навучальнай установы «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», г. Мінск. З 2003 года па цяперашні час — начальнік ваенна-медыцынскага факультэта ва УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
Навуковая дзейнасць
З’яўляецца аўтарам і суаўтарам больш за 450 навуковых і навукова-метадычных работ.
З’яўляецца аўтарам патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходніцтва і 23 рацыяналізатарскія прапановы.
З’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Ваенная медыцына».
Правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі.
З’яўляецца членам Навукова-метадычнага савета Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшынёй Рэспубліканскай вучэбна-метадычнай камісіі па ваенна-медыцынскіх дысцыплінах, старшынёй Савета ваенна-медыцынскага факультэта, членам саветаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, па абароне дысертацый Д 03.18. Экспертнай Рады ДКНТ.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 448. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Республика Беларусь: энциклопедия: [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 611.