peoplepill id: svetaslau-mikalaevich-shnitko
SMS
Belarus
1 views today
1 views this week
Svetaslau Mikalaevich Shnitko
Belarusian scientist in the field of surgery

Svetaslau Mikalaevich Shnitko

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian scientist in the field of surgery
Places
Gender
Male
Place of birth
Vitebsk, Principality of Vitebsk, Belarus
Age
64 years
Education
Samara State Medical University
(-1983)
S. M. Kirov Military Medical Academy
(-1992)
Awards
docteur émérite de la république de Biélorussie
(2009)
The details (from wikipedia)

Biography

Святаслаў Мікалаевіч Шнітко (нар. 14 ліпеня 1960) — беларускі ваенны ўрач-хірург. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2009).

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў ваенна-медыцынскі факультэт пры Куйбышаўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Кваліфікацыя па дыпломе: урач, спецыяльнасць — лячэбная справа. З 1983 па 1986 год праходзіў службу на пасадзе начальніка медыцынскага пункта — урача парашутна-дэсантнага батальёна, з 1986 па 1989 год — на пасадзе камандзіра ўзвода — вядучага хірурга медыцынскай роты, г. Брэст.

У 1992 годзе скончыў факультэт кіруючага медыцынскага складу Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава (г. Санкт-Пецярбург) па спецыяльнасці «Арганізацыя хірургічнай дапамогі». З 1992 па 1995 год праходзіў службу на пасадзе старшага ардынатара аддзялення таракальнай хірургіі 432 Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З 1995 па 2000 год — намеснік начальніка кафедры ваенна-палявой хірургіі — дацэнт ваенна-медыцынскага факультэта Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, г. Мінск. З 2000 па 2003 год — намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце — начальнік навучальнага аддзела — прафесар ваенна-медыцынскага факультэта дзяржаўнай вядучай вышэйшай навучальнай установы «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», г. Мінск. З 2003 года па цяперашні час — начальнік ваенна-медыцынскага факультэта ва УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

Навуковая дзейнасць

З’яўляецца аўтарам і суаўтарам больш за 450 навуковых і навукова-метадычных работ.

З’яўляецца аўтарам патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходніцтва і 23 рацыяналізатарскія прапановы.

З’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Ваенная медыцына».

Правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі.

З’яўляецца членам Навукова-метадычнага савета Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшынёй Рэспубліканскай вучэбна-метадычнай камісіі па ваенна-медыцынскіх дысцыплінах, старшынёй Савета ваенна-медыцынскага факультэта, членам саветаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, па абароне дысертацый Д 03.18. Экспертнай Рады ДКНТ.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 448. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Республика Беларусь: энциклопедия: [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 611.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Svetaslau Mikalaevich Shnitko is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Svetaslau Mikalaevich Shnitko
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes