peoplepill id: siarhey-grynevich
SG
Russia Belarus
3 views today
3 views this week
Siarhey Grynevich

Siarhey Grynevich

The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Krasnasieĺski, Wolkowysk County, Belarus
Age
64 years
Education
Belarusian College of Arts named Ivan Akhremchik
(-1978)
Belarusian State Academy of Arts
(-1983)
Genre(s):
The details (from wikipedia)

Biography

Сяргей Аркадзевіч Грыне́віч (нар. 25 лютага 1960, Краснасельскі) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў пасёлку Краснасельскі Гродзенскай вобласці. У 1978 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а ў 1983 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу.

Працуе з Фрыдрыхам Кістэрсам, мастацтвазнаўцам, крытыкам, спадчыннікам вядомай калекцыі старажытнага класічнага мастацтва свайго бацькі Гайнца Кістэрса. Жыве ў Гродне. Мае тры майстэрні: у Гродне, у сваім доме пад Гроднам і ў Швейцарыі. Яго карціны не раз здымалі з выставак за «неадпаведны» змест.

Член Беларускага саюза мастакоў.

17 сакавіка 2022 года ў Палацы мастацтва ў Мінску адкрылася персанальная выстаўка Грыневіча «Дэмаграфія». Сем твораў не былі выстаўленыя з-за цэнзуры. Выстаўка мусіла праходзіць да 3 красавіка ўключна, але адміністрацыя Палаца мастацтва скараціла яе на тыдзень — да 27 сакавіка. Гэта з звязваюць з тым, што раней мастак на сваёй старонцы ў фэйсбуку асудзіў уварванне Расіі з беларускай тэрыторыі ва Украіну: «Я патрабую выхаду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі і не прымала ўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны».

Творчасць

Асноўныя работы: «Пагоня» (2018), «Зямля пад белымі крыламі» (2016), «На Маскву» (2013), «Эшалон» (2014), «Без каментарыяў» (2007).

Выстаўкі

  • 1991 — міжнародны сімпозіум «Белая вежа-91», прэмія Польскага саюза мастакоў.
  • 1992 — галерэя AL-Kaunas, Літва
  • 1992 — галерэя AL-Palanga, Літва
  • 1993 — галерэя Беларускага саюза мастакоў, Гродна, Беларусь
  • 1993 — Саюз мастакоў Арагона ў галерэі «Goya», Сарагоса, Іспанія
  • 1993 — муніцыпальная галерэя, Утэба, Іспанія
  • 1993 — галерэя «Barbasan», Сарагоса, Іспанія
  • 1994 — Альтэрнатыўны тэатр, Мінск, Беларусь
  • 1995 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь
  • 1996 — галерэя сучаснага мастацтва «Жильбел», Мінск, Беларусь
  • 1997 — II Міжнародны сімпозіум Марка Шагала, Віцебск, Беларусь
  • 1997 — II Міжнародная біенале «Диалоги», Манеж, Санкт-Пецярбург, Расія
  • 1997 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь
  • 1998 — Экспа-98, Масква, Расія
  • 1998 — міжнародны пленэр «Berkshire», Нью-Ёрк, ЗША
  • 1999 — 2-гі міжнародны сімпозіум «Sulecin», Польшча
  • 1999 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь
  • 1999 — галерэя Беларускага саюза мастакоў, Гродна, Беларусь
  • 2000 — Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь
  • 2000 — галерэя «Amatininkaj», Вільнюс, Літва
  • 2000 — галерэя «Anixis», Бадэн, Швейцарыя
  • 2000 — галерэя «art felchlin», Цюрых, Швейцарыя
  • 2000 — галерэя «Мастацтва», Мінск, Беларусь
  • 2000 — галерэя «Anixis», Бадэн, Швейцарыя
  • 2002 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь
  • 2002 — галерэя «Mастацтва», Мінск, Беларусь
  • 2002 — салон «Авторский дизайн» Масква, Расія
  • 2003 — муніцыпальны музей, Лімож, Францыя
  • 2004 — муніцыпальны музей, Лімож, Францыя
  • 2004 — палац «Ossolineum», Уроцлаў, Польшча
  • 2004 — галерэя «Paradis», Масква, Расія
  • 2005 — галерэя «Мастацтва», Мінск, Беларусь
  • 2005 — «Espace Pierre Cardin», Парыж
  • 2006 — Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Мінск, Беларусь
  • 2006 — гродзенская выставачная зала, Гродна, Беларусь
  • 2006 — галерэя «Anixis», Бадэн, Швейцарыя
  • 2006 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь
  • 2006 — культурны цэнтр Babel, Утрэхт, Нідэрланды
  • 2006 — галерэя «Covalenco», Гелдроп, Нідэрланды
  • 2007 — міжнародны пленэр, Гродна, Беларусь
  • 2007 — АРТ- Манеж, Масква, Расія
  • 2007 — галерэя «Мастацтва», Мінск, Беларусь
  • 2008 — Міжнародны фестываль «Традиции и современность», Манеж, Масква, Расія
  • 2008 — мастацкая галерэя, Полацк, Беларусь
  • 2008 — міжнародны пленэр, Зельва, Польшча
  • 2008 — міжнародны пленэр, Дадай, Польшча
  • 2008 — міжнародны пленэр, Гродна, Беларусь
  • 2009 — міжнародны пленэр, Зельва, Польшча
  • 2009 — міжнародны пленэр, Дадай, Польшча
  • 2009 — беларускі павільён Венецыянскай біенале, БЕЛэкспа, Мінск, Беларусь
  • 2009 — карцінная галерэя, Полацк, Беларусь
  • 2009 — Art-Kyiv contemporary, Кіеў, Украіна
  • 2009 — фестываль сучаснага мастацтва «ДАХ», Мінск, Беларусь
  • 2009 — Стары замак, Гродна, Беларусь
  • 2009 — галерэя «Сады Победы», Адэса, Украіна
  • 2010 — «Прогулки одинокого мечтателя», ЦДХ, Масква, Расія
  • 2010 — галерэя «Крыга», Гродна, Беларусь
  • 2010 — пленэр Марка Ротка, Даўгаўпілс, Латвія
  • 2010 — Art-Kyiv contemporary, Арсенал, Кіеў, Украіна
  • 2010 — галерэя «Agart» Беласток, Польшча
  • 2011 — галерэя «Wystawa» Варшава, Польшча
  • 2011 — Галерэя Ў Мінск, Беларусь
  • 2012 — гродзенская выставачная зала, Гродна, Беларусь
  • 2012 — De Twee Pauwen gallery, Гаага, Нідэрланды
  • 2012 — галерэя Польскага саюза мастакоў. Варшава, Польшча
  • 2012 — галерэя «Крыга», Гродна, Беларусь
  • 2012 — галерэя «Сады Победы», Адэса, Украіна
  • 2012 — галерэя Шаўляйскага ўніверсітэта, Шаўляй, Літва
  • 2012 — Roth hause, Крайцлінген, Швейцарыя
  • 2012 — 1-ая Трыенале, Мінск, Беларусь
  • 2012 — 3-я Біенале, Палац мастацтва, Мінск, Беларусь
  • 2012 — Апакаліпсіс, галерэя «Універсітэт культуры», Мінск, Беларусь
  • 2013 — Art Palm Beach 2013, Фларыда, ЗША
  • 2013 — галерэя Агарт, Беласток, Польшча
  • 2013 — галерэя «Небо», Кіеў, Украіна
  • 2013 — Art-Southampton, Нью-Ёрк, ЗША
  • 2013 — Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь
  • 2014 — Roth Hause, Крайцлінген, Швейцарыя
  • 2014 — Bel-Expo, Мінск, Беларусь
  • 2014 — Art-Zabor project, Брэст, Беларусь
  • 2014 — Art-Zabor project, Парыж, Францыя
  • 2015 — Casting-2, Сарагоса, Іспанія
  • 2020 — галерэя «Дом на Гараднічанскай» Гродна, Беларусь

Зноскі

Крыніцы

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Siarhey Grynevich is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Siarhey Grynevich
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes