Shyfra Nyasvizhskaya-Ataleskaya
Quick Facts
Biography
Шыфра Шлёмаўна Нясвіжская-Аталеская (26 лістапада 1897, Мінск — 7 лютага 1981) — беларуская тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і рабочага. Скончыла медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта ў 1925 г. З 1925 па 1928 гг. — урач Смалявіцкай раённай бальніцы, з 1928 па 1933 гг. — урач паліклінікі г. Мінска, па сумяшчальніцтве ардынатар кафедры факультэцкай тэрапіі Мінскага медінстытута, а затым да 1941 г. — асістэнт гэтай жа кафедры, з 1941 па 1943 гг. — галоўны ўрач Кляўлінскай раённай бальніцы Куйбышаўскай вобласці; з 1943 па 1945 гг. — асістэнт БДМІ ў г. Яраслаўлі, затым — у г. Мінску; з 1945 г.-дацэнт кафедры факультэцкай тэрапіі МДМІ; з 1960 па 1969 гг. — загадчык 2-й кафедры тэрапіі БелДІУУ. З 1969 г. — пенсіянерка.
Кандыдат медыцынскіх навук (1940), дацэнт (1945), доктар медыцынскіх навук (1957), прафесар (1962).
Навуковая дзейнасць
Асноўныя напрамкі навукова-даследчай працы прысвечаны вывучэнню паталогіі ўнутраных органаў (падстраўнікавай залозы, печані і інш.) пры склероме. Пад кіраўніцтвам Ш. Ш. Нясвіжскай абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі. Аўтар каля 50 навуковых публікацый.
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1967).
Зноскі
Літаратура
- Нясвіжская-Аталеская Шыфра Шлёмаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, |