Sciapan Harbuz
Quick Facts
Biography
Сцяпа́н Кузьмі́ч Гарбуз (парт. псеўданім Паддубны; 28 снежня 1894, в. Касцюкі, Слуцкі павет, цяпер Уздзенскі раён — 27 жніўня 1944, НКУС) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія
Скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю ў Мсціславе ў 1916 годзе. З таго ж года ў арміі, потым настаўнік на Случчыне і Бабруйшчыне. Са студзеня 1919 года ў Чырвонай Арміі на Заходнім фронце. У 1921-24 гадах ва ўстановах Наркамасветы БССР, кіруючы справамі ЦК КП(б)Б, пазней сакратар Калінінскага акруговага камітэта КП(б)Б, у апараце ЦК КП(б)Б. Член КПСС з 1919 года.
Скончыў БДУ ў 1925 годзе.
З сакавіка 1928 года па снежань 1929 года на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі, член ЦК КПЗБ, член сакратарыяту ЦК Кампартыі Польшчы. З 1930 года ў Маскве ў Камуністычным інстытуце журналістыкі, потым на партыйнай і гаспадарчай працы. У 1926 годзе кандыдат у члены, у 1927-28 гадах член ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР.
20 ліпеня 1939 года асуджаны трыбуналам Маскоўскай ВА да 8 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны.
Зноскі
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.