Romuald Czechowicz
Quick Facts
Biography
Рамуальд Чаховіч (польск.: Romuald Czechowicz; каля 1793 — 7 (19) лютага 1883, фальварак Анталесіна, Свянцянскі павет) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў. Сын Мацея Чаховіча і Юзэфы з Даўнаровічаў. Паручнік у 1827 годзе, Дваранскі дэпутат Свянцянскага павета ў 1844—1846 гадах.
Валодаў маёнткам Рачкаўшчына (Паўлінава) ў Свянцянскім павеце. За дачыненне да паўстання 1863—1864 гадоў сасланы ў Томскую губерню. Яго маёмасць на падставе ўказа ад 10.12.1865 падлягала абавязковаму продажу
Памёр 7 (19) лютага 1883 года ў фальварку Анталесіна Свянцянскага павета (цяпер Мядзельскі раён). Пахаваны 9 лютага на могілках у Калодне.
Сям’я
У шлюбе з Паўлінай з Мажэйкаў. У шлюбе было чацвёра сыноў і дзве дачкі:
- Андрэй-Цітус, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў;
- Густаў, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў;
- Лявон, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў;
- Ксаверый, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў;
- Эльвіра Юзэфа, у шлюбе з Вільгельмам Матэвушам Эдвардам Халецкім (1809—1872), сынам Пятра Вінцэнта Халецкага (1765—1813), камергера Аўгуста Панятоўскага.
- ?
Партрэт
У зборы Смаленскага музея-запаведніка ў наш час захоўваюцца партрэты Рамуальда Чаховіча і яго маці Юзэфы з Даўнаровічаў, якія паходзяць, меркавана, з маёнтка Халецкіх у Цырклішках.
Зноскі
Літаратура
- 6417. Чаховіч Рамуальд // Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.