peoplepill id: roman-matveevich-semashkevich
RMS
France Russia
6 views today
12 views this week
Roman Matveevich Semashkevich
Russian painter and graphic artist

Roman Matveevich Semashkevich

The basics

Quick Facts

Intro
Russian painter and graphic artist
A.K.A.
R. M. Semashkevich Roman Matveyevich Semashkevich Roman Matveevič Semaškevič Roman M. Semaškevič Roman Semashkevich
Work field
Gender
Male
Place of birth
Liebiedzieva, Maladzyechna District, Minsk Region
Age
37 years
The details (from wikipedia)

Biography

Раман Мацвеевіч Семашкевіч (1900, Лебедзева, Віленская губерня, цяпер Маладзечанскі раён — 22 снежня 1937) — расійскі жывапісец і графік беларускага паходжання, удзельнік групы «Трынаццаць».

Біяграфія

Раман Семашкевіч нарадзіўся ў мястэчку Лебедзева Віленскай губерні, у сялянскай сям'і. Яго бацька працаваў садоўнікам у пана і ў той час ужо вырошчваў у аранжарэі архідэі.

Скончыў беларускую гімназію. Вучыўся жывапісу і рысунку ў школе Браніслава Тарашкевіча ў Вільні, затым у Віцебскім мастацкім вучылішчы на скульптурным аддзяленні. Завяршыў адукацыю ў Маскве, у Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце, дзе яго настаўнікамі былі: Д. Кардоўскі, А. Дрэвін, С. Герасімаў.

Творчасць

Р. Семашкевіч. Мужчынская фігура.1930

Пісаў партрэты, пейзажы, сцэны з гарадскога жыцця, жанравыя кампазіцыі. Адважныя і нечаканыя каляровыя рашэнні, наіўнае ўспрыманне і экспрэсіўнасць выканання вызначылі творчую манеру мастака.

Мастацтва Рамана Семашкевіча высока цанілі яго сучаснікі: Надзея Удальцова, Юрый Алеша, Ілля Ільф, Таццяна Маўрына, Мікалай Харджыеў, Давыд Штэрэнберг. Яго палотны набывалі музеі і калекцыянеры.

У 1930 годзе Семашкевіч прыняў удзел у выстаўцы аб'яднання «Всекохудожник». Яго першая персанальная выстаўка адбылася ў Маскве ў 1931. У тым жа годзе карціны Рамана Семашкевіча экспанаваліся на выстаўцы групы «Трынаццаць». З 1932 года член МАСМ. У 1932—1937 гг. — мастак здзейсніў творчыя паездкі на Урал, на Алтай, у Беларусь.

2 лістапада 1937 года Раман Семашкевіч быў арыштаваны па сфабрыкаваным абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай агітацыі» і 22 снежня расстраляны. Карціны, якія знаходзіліся ў майстэрні мастака, былі канфіскаваны супрацоўнікамі НКУС. Гэтыя творы лічацца страчанымі.

У 1990 годзе ў Маскве адбылася першая пасмяротная выстаўка яго прац.

Вядомыя творы

  • «Чайная» — у зборы Рускага музея
  • «Аўтадар» — у зборы Трэццякоўскай галерэі

Зноскі

Літаратура

  • Ермакова Т. А. Роман Матвеевич Семашкевич. ― М., Третьяковская Государственная галерея, 1990
  • Васильева Н. М. Роман Матвеевич Семашкевич. ― М., Галарт, 1996
  • Плугина Н. В. Группа «13» в контексте художественной жизни конца 1920-х―середины 1950-х. Канд. дисс. ― М., 2009

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Roman Matveevich Semashkevich is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Roman Matveevich Semashkevich
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes