Rihards Glāzups
Quick Facts
Biography
Ры́хардс Гла́зупс (лат.: Rihards Glāzups; 20 мая 1920, Рыга, Латвія — 19 мая 1993, Рыга, Латвія) — латышскі дырыжор. Народны артыст Латвіі (1976). Народны артыст СССР (1981).
Біяграфія
Рыхард Глазуп нарадзіўся 20 мая 1920 года ў Рызе.
Скончыў Латвійскую кансерваторыю ў 1944 годзе па класе аргана, у 1950 годзе — па класе сімфанічнага дырыжавання, у 1952 годзе — па класе кампазіцыі ў А. П. Скултэ (раней вучыўся ў класе Я. Віталса).
З 1944 года — дырыжор, у 1967—1976 гг. — галоўны дырыжор Тэатра оперы і балета Латвійскай ССР ў Рызе.
Рыхард Глазуп памёр 19 мая 1993 года. Пахаваны ў Рызе на 1-х Лясных могілках.
Творчасць
Пад яго кіраўніцтвам пастаўлены оперы «Банюта» А. Калніньша, «Залаты конь» А. Жылінскіса, «Паданне пра нябачны горад Кіцеж і дзеву Фяўронію(руск.) бел.» М. Рымскага-Корсакава, «Заручыны ў манастыры» С. Пракоф'ева, «Лаэнгрын(руск.) бел.» Р. Вагнера, «Фідэліа(руск.) бел.» Л. Бетховена, «Прададзеная нявеста(руск.) бел.» Б. Сметаны, балеты «Навальніца вясной» А. Скултэ, «Рамэа і Джульета(руск.) бел.» С. Пракоф'ева і інш. Аўтар музычных твораў (кантат «Свету—мір!», 1962; тэма і варыяцыі для аргана і інш.).
Зноскі
Літаратура
- Глазуп Рыхард. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Нарматыўны кантроль | |
---|---|
Нарматыўны кантроль |