Pjotr Sidorovitsj Sintsjoekov
Quick Facts
Biography
Пётр Сідаравіч Сінчукоў (1920—1987) — маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
Пётр Сінчукоў нарадзіўся 11 ліпеня 1920 года ў Гомелі. Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў рахункаводам. У студзені 1940 года Сінчукоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1943 годзе ён скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З снежня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Да сакавіка 1945 года гвардыі старшы лейтэнант Пётр Сінчукоў камандаваў звяном 75-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі 1-й паветранай арміі(руск.) бел. 3-га Беларускага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 119 баявых вылетаў на штурмоўку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, нанёсшы яму вялікія страты.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за «адвагу і мужнасць, паказаныя пры нанясенні бомбавых і штурмавых удараў па праціўніку» гвардыі старшы лейтэнант Пётр Сінчукоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 6213.
Пасля заканчэння вайны Сінчукоў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1954 годзе ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1956 годзе ў званні маёра Сінчукоў быў звольнены ў запас. Вярнуўся ў Гомель. Памёр 10 кастрычніка 1987 года.
Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў.
Зноскі
- ↑ Пётр Сідаравіч Сінчукоў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Дриго С. В. За подвигом — подвиг. Калининградское кн. изд., 1984.
- Королёв В. О. Гвардейцы первой штурмовой. — М.: Воениздат, 1980.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.