peoplepill id: pavel-bobrovsky
PB
Russia
3 views today
6 views this week
Pavel Bobrovsky
генерал РИА

Pavel Bobrovsky

The basics

Quick Facts

Intro
генерал РИА
A.K.A.
Pawel Bobrowski
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Vilensky Uyezd
Place of death
Saint Petersburg
Age
72 years
The details (from wikipedia)

Biography

Павел Восіпавіч Баброўскі (21 сакавіка (2 красавіка) 1832, маёнтак Вака каля Вільні — 3 (16) лютага 1905) — расійскі генерал ад інфантэрыі, сенатар, гісторык і этнограф.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1832 годзе ва ўніяцкай сям'і прафесара Віленскага ўніверсітэта, доктара філасофіі і магістра права Восіпа Кірылавіча Баброўскага, і Марыі Паўлаўны (у дзявоцтве Кунаховіч) з-пад Драгічына. Бацька неўзабаве памёр, і маці вымушаная была закласці маёнтак і з двума сынамі пераехала ў вёску Абруб каля Стараволі.

Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі М. К. Баброўскага, вядомага вучонага. Byчыўся ў Пружанскім дваранскім вучылішчы i Полацкім кадэцкім корпусе (1844—49). Скончыў Дваранскі полк (Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча, 1851), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1857). У 1853—1854 удзельнічаў у вайне з Турцыяй, у 1869—1875 на штабных пасадах. Быў начальнікам некалькіх юнкерскіх вучылішчаў, у 1875—1897 — начальнік Ваенна-юрыдычнай акадэміі. Стаўшы начальнікам Ваенна-юрыдычнай акадэміі, Баброўскі правёў у 1878 г. яе рэформу, шмат зрабіў для пераходу ад руцінай школы да навукова-адукацыйнай установу, якая адпавядала б сучасным патрабаванням, запрасіў у штат такіх юрыстаў, як Няклюдаў і Кавелін. У пач. 1890-х П. Баброўскі быў прызначаны сенатарам і прысутнічаў да самай смерці ў судовым дэпартаменце Сената, не пакідаючы сваіх навукова-літаратурных заняткаў. Ваенна-юрыдычная акадэмія абрала яго ганаровым членам. Быў сябрам-супрацоўнікам Рускага геаграфічнага таварыства.

У апошнія гады жыцця моцна хварэў. Памёр 16 лютага 1905 года ў Пецярбургу. Пахаваны ў маёнтку Макулі Ковенскай губерні.

Сям'я

Жонка — Марыя Васільеўна (у дзявоцтве Панцялеева). Мелі шасцёра дзяцей, у тым ліку трох сыноў (Сяргея, Міхаіла і Васіля), якія таксама сталі вайскоўцамі. Аднак з дачок, Яўгенія, стала мастачкай.

Навуковая дзейнасць

3 1859 г. рэдактар (кіраўнік выдання) працы па гісторыі Гродзеншчыны і Беласточчыны — асноўнай крыніцы пра Беласточчыну перад 1863 — «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзенская губерня» (ч. 1—2 i дадаткі ў 2 т., 1863), у працы пададзены звесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асвеце, пра гарады і мястэчкі губерніі. Аўтар даследванняў «Ваеннае права ў Расіі пры Пятру Вялікім» (СПб., 1882—1898) і гісторыі палкоў лейб-Эрыванскага (Бутырскага) і Праабражэнскага (у 11 т.). Таксама П. Баброўскаму належыць шэраг іншых прац па ваенным праве, па ваеннай статыстыцы і гісторыі, у т. л. царкоўнай: «Юнкерскія вучылішчы» (СПб., 1872—1876); «Паходжанне артыкула ваеннага і адлюстраванне працэсаў Пятра Вялікага па статуце ваенным 1716 г.» (СПб., 1881), «Лёс Супрасльскага рукапісу…» (1887), «Яшчэ нататкі пра Супрасльскі рукапіс» (1888), «Руская грэкауніяцкая царква ў цараванне імператара Аляксандра I» (1890), «Міхаіл Кірылавіч Баброўскі» («Руская Даўніна», 1889). Аўтар гісторыкакраязнаўчых нарысаў пра Гродна, Слонім, Зэльву i інш. Архіў П. Баброўскага захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Салтыкова Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу.

Добра ведаў беларускую мову, захапляўся гісторыяй роднага края і ўніяцкай царквы (у 1839 сям'я перайшла ў праваслаўе).

Агулам напісаў больш за 100 прац па гісторыі, правазнаўстве, археаграфіі, геаграфіі, біялогіі, педагогіцы, этнаграфіі, статыстыцы, эканоміцы, краязнаўстве. Архіў Паўла Баброўскага захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу.

Бібліяграфія

  • Историкостатистический очерк го­рода Гродны // Памятная книжка Грод­ненской губернии на 1860 год. Гродно, 1860;
  • Законы движения народонаселения Гродненской губернии в 15летний период // Памятная книжка Грод­ненской губернии на 1860 год. Гродно, 1860;
  • Несколько слов о Зельвенской ярмарке // Виленский вестн. 1860. № 85, 86;
  • Историческая монография города Грод­ны // Вестн. Западной России. 1866. Т. 3., № 7;
  • Г. Слоним и примечательные места Слонимского уезда // Вестн. Западной России. 1866. Т. 3., № 12;
  • Упразднение Супрасльской грекоуниат­ской епархии и восстановление Виленской митрополичьей епархии. Вильна, 1890.

Літаратура

Каб пераканацца, да якога племені належаць жыхары пэўнай краіны, самым дакладным і практычным спосабам з'яўляецца найперш мова, а за ёй і іншыя жыццёвыя з'явы, таму што мова — гэта як родавы герб, пакінуты чалавеку яго продкамі, яго карэнным племенем, гэта люстэрка, у якім найвыразней адбіваецца маральны характар і нават уся гісторыя народу, мова жыве разам з народам, разам з ім развіваецца і памірае…

Павел Баброўскі.
  • Шалькевіч В. Ф. Баброўскі Павел Восіпавіч (02.04.1832 — 16.02.1905), гісторык, этнограф / В. Ф. Шалькевіч // Асветнікі зямлі беларускай. — Мн., 2006. — С. 33-34.
  • Венгеров С. А. Критикобиографический словарь русских писателей и учёных… Т. 4. Спб., 1895;
  • Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964.
  • Бобровский Павел Осипович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.

Зноскі

  1. Бобровский Павел Осипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 62. — 737 с.
  2. Наталля Пракаповіч. Генерал-навуковец з Абруба // Раённыя будні. — 11 красавіка 2012. — № 29 (9475). — С. 5.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Pavel Bobrovsky is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Pavel Bobrovsky
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes