peoplepill id: palina-kachatkova
PK
Belarus
5 views today
4 views this week
Palina Kachatkova

Palina Kachatkova

The basics

Quick Facts

Places
Gender
Female
Place of birth
Orsha, Vitebsk Region, Belarus
Age
56 years
Education
Faculty of Philology of the Belarusian State University
Belarus
Employers
Maksim Bahdanovič Literary Museum, Minsk
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Viasna Human Rights Centre
Belarus
The details (from wikipedia)

Biography

Паліна Уладзіміраўна Качаткова (Сцепаненка) (нар. 26 лютага 1968, Орша) — беларускі празаік, літаратуразнавец, даследчык творчасці М. Багдановіча.

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Падчас вучобы (1985—1990) удзельнічала у дзейнасці нелегальных нацыянальна арыентаваных маладзёжных аб’яднанняў. У 1990—1998 гадах працавала ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску. У жніўні 1998 года звольнілася з музея і пачала працаваць ў праваабарончым цэнтры «Вясна», да дзейнасці якога далучылася яшчэ раней. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтра.

Творчасць

Падчас працы ў музеі ўдзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратурнага музея М. Багдановіча, філіяла музея ў в. Ракуцёўшчына, падрыхтоўцы да друку мемуараў бацькі паэта, А. Багдановіча — «Мои воспоминания», арганізацыі навуковай канферэнцыі «Лёс нацыянальнай культуру на паваротах гісторыі» (1993), укладанні выданняў музея. Адна з аўтараў артыкула па музеязнаўстве, дзе абагулены досвед стварэння экспазіцыі Літаратурнага музея М. Багдановіча, даведніка па музею.

Сааўтар дакументальнай кнігі «Трагедия на Немиге» (2000) і «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» (2015).. Аўтар дакументальнай кнігі «Міхась Кукабака» (2016) — герой кнігі Міхась Кукабака, беларускі дысідэнт. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Гастарбайтэр» (2008), «Сыс пра Сыса» (2010), «Пустазелле» (2011), «Людвіка» (2013), а таксама фільмаў пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі — «Прычына смерці — прочырк» (2011) і «Убыл по приговору» (2012), «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» (2014), «Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі» (2017).

Друкавалася ў калектыўных зборніках «Перад маімі вачыма» (1990), «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (2007) і «Пакахай мяне, калі ласка» (2009). Аўтар аповесці «Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча» пра юнацкія гады М. Багдановіча, а таксама зборнікаў апавяданняў «Матылі» (2012), «Гняздо-2» (2016).

Прызнанне

З кнігай «Матылі» трапіла ў лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2012 год, з кнігай «Гняздо-2» — у лонг-ліст Прэміі Гедройца за 2016 год.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Palina Kachatkova is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Palina Kachatkova
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes