Oleg Minkin
Quick Facts
Biography
Алег Гаўрылавіч Мінкін (31 сакавіка 1952, в. Чарняўка Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Біяграфія
Навучаўся ў Хоцімскай 8-гадовай школе-інтэрнаце. Скончыў Бабруйскую школу-інтэрнат № 1 у 1969 годзе. Паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут, праз два гады перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці, які скончыў у 1975 годзе. Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (г. Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на нафтаперапомпавых станцыях нафтаправоду «Дружба» (г. Наваполацк), інжынерам-наладчыкам у сістэме «Галоўтранснафта» (г. Гомель), інжынерам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1988 года. Жыве ў Вільнюсе. Выдаваў газету «Рунь». З 1991 года сябра Саюза пісьменнікаў Літвы.
Творчасць
Дэбютаваў у 1980 годзе з вершамі ў газетах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна», прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994), а таксама дзіцячых кніг. Пераклаў вершы Цыпрыяна Норвіда, Баляслава Лесьмяна, Леапольда Стафа, Міколы Зэрава, Паўла Грабоўскага.
Узнагароды
- 2007 — літаратурная прэмія Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» за кнігу вершаў «Пенаты».
- 2018 — прэмія імя Міхася Стральцова за сукупнасць паэтычнай творчасці.
Бібліяграфія
- Сурма / рэд. Леанід Дранько-Майсюк. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. — 47 с. — (Першая кніга паэта). — 2 200 экз.
- Алег Мінкін. Як Лыска ваўком быў // Крынічка / склад. Ніна Загорская, Ала Селязнёва. — Мінск: Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці, 1991. — 125 с.
- Расколіна. — Менск: Мастацкая літаратура, 1991. — 76 с. — 1 400 экз. — ISBN 5-340-00653-0.
- Праўдзівая гісторыя краіны хлудаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 141 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-02-0007-3.
- За месяцам месяц / маст. Тамара Мельянец. — Мінск: Юнацтва, 1994. — 63 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-7880-0561-2.
- Пенаты. — Менск: Логвінаў, 2007. — 144 с. — (Галерэя «Б»). — 500 экз. — ISBN 978-985-6800-62-0.
Зноскі
Спасылкі
- Нацыянальны паэтычны партал
- Алег Мінкін. Сурма (зборнік вершаў) (аўдыё)
- Мінкін Алег Гаўрылавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»