peoplepill id: oleg-minkin
OM
Belarus Lithuania
1 views today
1 views this week
Oleg Minkin
Belarusian writer

Oleg Minkin

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian writer
Gender
Male
Place of birth
Čarniaŭka, Chocimsk District, Belarus
Age
72 years
Residence
Vilnius, Vilnius City Municipality, Vilnius County, Lithuania
Education
Moscow State Agro-Engineering University
Moscow, Moscow Governorate, Russia
(-1975)
Awards
Hliniany Vialies
(2007)
(2018)
The details (from wikipedia)

Biography

Алег Гаўрылавіч Мінкін (31 сакавіка 1952, в. Чарняўка Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Біяграфія

Навучаўся ў Хоцімскай 8-гадовай школе-інтэрнаце. Скончыў Бабруйскую школу-інтэрнат № 1 у 1969 годзе. Паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут, праз два гады перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці, які скончыў у 1975 годзе. Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (г. Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на нафтаперапомпавых станцыях нафтаправоду «Дружба» (г. Наваполацк), інжынерам-наладчыкам у сістэме «Галоўтранснафта» (г. Гомель), інжынерам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1988 года. Жыве ў Вільнюсе. Выдаваў газету «Рунь». З 1991 года сябра Саюза пісьменнікаў Літвы.

Творчасць

Дэбютаваў у 1980 годзе з вершамі ў газетах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна», прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994), а таксама дзіцячых кніг. Пераклаў вершы Цыпрыяна Норвіда, Баляслава Лесьмяна, Леапольда Стафа, Міколы Зэрава, Паўла Грабоўскага.

Узнагароды

  • 2007 — літаратурная прэмія Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» за кнігу вершаў «Пенаты».
  • 2018 — прэмія імя Міхася Стральцова за сукупнасць паэтычнай творчасці.

Бібліяграфія

  • Сурма / рэд. Леанід Дранько-Майсюк. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. — 47 с. — (Першая кніга паэта). — 2 200 экз.
  • Алег Мінкін. Як Лыска ваўком быў // Крынічка / склад. Ніна Загорская, Ала Селязнёва. — Мінск: Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці, 1991. — 125 с.
  • Расколіна. — Менск: Мастацкая літаратура, 1991. — 76 с. — 1 400 экз. — ISBN 5-340-00653-0.
  • Праўдзівая гісторыя краіны хлудаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 141 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-02-0007-3.
  • За месяцам месяц / маст. Тамара Мельянец. — Мінск: Юнацтва, 1994. — 63 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-7880-0561-2.
  • Пенаты. — Менск: Логвінаў, 2007. — 144 с. — (Галерэя «Б»). — 500 экз. — ISBN 978-985-6800-62-0.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Oleg Minkin is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Oleg Minkin
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes