Nikolay Karchevskiy
Quick Facts
Biography
Мікалай Фёдаравіч Карчэўскі (1824—1900) — беларускі інжынер-архітэктар.
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў 1824 годзе. Першапачатковую адукацыю атрымаў у класічнай гімназіі, а ў 1839 годзе паступіў ва Учылішча грамадзянскіх інжынераў галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін у Пецярбургу. Скончыў курс у пераўтвораным з яго Будаўнічым вучылішчы ў 1844 годзе з чынам XII класа.
Прафесійная дзейнасць
Пасля заканчэння вучобы выконваў абавязкі падольскага губернскага архітэктара(руск.) бел. ў Камянцы-Падольскім. У 1848 годзе яго зацвердзілі на гэтай пасадзе.
У 1859 годзе перавёўся на службу ў Разань, дзе складаўся на той самай пасадзе да 1862 года.
Потым сем гадоў знаходзіўся ў адстаўцы і займаўся прыватнай практыкай.
У 1869 годзе зноў паступіў на службу па Міністэрстве ўнутраных спраў з прызначэннем валынскім губернскім архітэктарам, а потым — губернскім інжынерам у Віцебску (з 1876), а з 1884 — у Разані.
Акрамя тэхнічнай дзейнасці на пералічаных пасадах, М. Карчэўскі складаўся ганаровым членам віцебскага губернскага апякунства дзіцячых прыютаў (1873-84).
Творчасць
Карчэўскі выконваў творы ў формах бідэрмееру(руск.) бел., неарэнесансу, неаракако(руск.) бел. і «цаглянага стылю(руск.) бел.».
- у 1845-58 гадах у Падольскай губерні:
- драўляны гарадскі, аб 4-х паставах, млын на р. Смотрычы(бел. (тар.)) бел.
- яловы вадаспуск на р. Бугу
- перабудова рабочага вадаспуска і рамонт млына ў г. Бары(руск.) бел.
- перабудова старажытных мураваных будынкаў для артылерыйскіх казармаў і службаў
- мураваны будынак казначэйства ў г. Гайсыне
- у Камянцы-Падольску
- уладкаванне двух галоў на вежах рымска-каталіцкай царквы(руск.) бел.
- перабудова будынка казённай палаты
- перабудова тэатра, які належаў прыказу грамадскага апекавання
- перабудова мураванага двухпавярховага будынка для арыштанцкай паўроты
- прыстасаванне дома для памяшкання будаўнічай і дарожнай камісіі
- у 1858 годзе выканаў праект губернскай бальніцы ў Камянцы-Падольскім (пабудавана пазней па праекце, дапрацаваным у 1862 годзе архітэктарам Эдмундам Міквіцам, у 1864—1887 гадах).
- драўляны мост цераз р. Сбруч у м. Гусяціне(бел. (тар.)) бел.
- тры драўляных моста з гацямі цераз рукавы р. Буга ў г. Хмельніку
- цукровы завод графа Кушалёва-Безбародкі бліз Хмельніка
- драўляны мост падкоснай сістэмы, цераз р. Смотрыч(бел. (тар.)) бел.
- перабудова старажытнага мураванага моста(руск.) бел., так званага Турэцкага, бліз г. Хаціна
- перабудова старажытнага будынка пры класічнай гімназіі(укр.) бел. ў г. Камянцы-Падольску
- рэстаўрацыя старажытнай вежы (брама караля Баторыя(руск.) бел.) з аркаю(руск.) бел., там жа
- мураваная лесвіца ў 12 сажаняў вышыні, якая злучала новую частку горада з верхняй, старажытнай
- перабудова мураванага будынка пад паштовую кантору ў г. Ямпалі
- два мураваных арачных моста цераз рэкі Мурафу(руск.) бел. і Русаву(руск.) бел. ў Ямпальскім павеце(руск.) бел.
- аднаўленне пасля пажару будынка цукровага завода ў с. Маеўцы
- пераправа цераз р. Буг у г. Вінніцы для войскаў, якія вярталіся з Сілістрыі (1854)
- мураваны чатырохпавярховы турэмны замак са службамі і царквою на 600 чалавек у Камянцы-Падольску
- запасныя хлебныя магазіны для войскаў у павеце
- перабудова і аздабленне губернатарскага дома для імператара Аляксандра II (1856)
- мураваны двухпавярховы будынак для дваранскага дэпутацкага сходу ў Камянцы-Падольску
- у 1861-73 гадах у Разані:
- удзельнічаў у пабудове тэатра
- рамонт будынка жандармскіх казармаў, арыштанцкага папраўчага аддзялення
- будынак турэмнага замка
- у 1873-85 гадах у Віцебску:
- перабудова і пашырэнне былога будынка паліцэйскага аддзялення на Смаленскай рыначнай плошчы пад гарадскі тэатр (1870-я)
- перабудова будынка дзіцячых прытулкаў з уладкаваннем дамовай царквы
- прыстасаванне двухпавярховага драўлянага дома для грамадскай бібліятэкі (1883)
- мураваны трохпавярховы будынак класічнай гімназіі з паралельнымі класамі (1880)
- драўляны павільён у грамадскім садзе
- удзельнічаў у пабудове будынка акруговага суда
- бальніца (1884)
- правядзенне добраўпарадкавання Замкавай гары (1881)
- у 1885-88 гадах:
- царква ў с. Вакіне(руск.) бел. Зарайскага павета(руск.) бел. Разанскай губерні
Зноскі
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 144 (руск.)
- ↑ Тимофієнко В. Цивільні інженери — будівничі подільських міст і сіл у період капіталізму // Духовні витоки Поділля: Творці історії краю: Матеріали міжнародної науково-практичної конференції (9—11 вересня 1994, Кам'янець-Подільський). — Хмельницький: Поділля, 1994. — С. 351-352.
- ↑ мясцовая назва млынавых вадаспускаў
- ↑ Чарняўская Т. І. Архітэктура Віцебска: З гісторыі планіроўкі і забудовы горада. — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 112 с.
- ↑ Гражданская архитектура Витебска и окрестностей.Витебская энциклопедия.
Літаратура
- Карчэўскі Мікалай Фёдаравіч.Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3.
Спасылкі
- Володимир Тимофієнко. Зодчі України кінця XVIII — початку XX століть: Біографічний довідник
- Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892
- КАРЧЕВСКИЙ Николай Федорович (руск.)
- Жители Каменца на старых фотографиях. Городская (Земская) больница