peoplepill id: nikolay-karchevskiy
NK
1 views today
1 views this week
Nikolay Karchevskiy

Nikolay Karchevskiy

The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Birth
Death
Age
76 years
The details (from wikipedia)

Biography

Мікалай Фёдаравіч Карчэўскі (1824—1900) — беларускі інжынер-архітэктар.

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1824 годзе. Першапачатковую адукацыю атрымаў у класічнай гімназіі, а ў 1839 годзе паступіў ва Учылішча грамадзянскіх інжынераў галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін у Пецярбургу. Скончыў курс у пераўтвораным з яго Будаўнічым вучылішчы ў 1844 годзе з чынам XII класа.

Прафесійная дзейнасць

Пасля заканчэння вучобы выконваў абавязкі падольскага губернскага архітэктара(руск.) бел. ў Камянцы-Падольскім. У 1848 годзе яго зацвердзілі на гэтай пасадзе.

У 1859 годзе перавёўся на службу ў Разань, дзе складаўся на той самай пасадзе да 1862 года.

Потым сем гадоў знаходзіўся ў адстаўцы і займаўся прыватнай практыкай.

У 1869 годзе зноў паступіў на службу па Міністэрстве ўнутраных спраў з прызначэннем валынскім губернскім архітэктарам, а потым — губернскім інжынерам у Віцебску (з 1876), а з 1884 — у Разані.

Акрамя тэхнічнай дзейнасці на пералічаных пасадах, М. Карчэўскі складаўся ганаровым членам віцебскага губернскага апякунства дзіцячых прыютаў (1873-84).

Творчасць

Карчэўскі выконваў творы ў формах бідэрмееру(руск.) бел., неарэнесансу, неаракако(руск.) бел. і «цаглянага стылю(руск.) бел.».

  • у 1845-58 гадах у Падольскай губерні:
    • драўляны гарадскі, аб 4-х паставах, млын на р. Смотрычы(бел. (тар.)) бел.
    • яловы вадаспуск на р. Бугу
    • перабудова рабочага вадаспуска і рамонт млына ў г. Бары(руск.) бел.
    • перабудова старажытных мураваных будынкаў для артылерыйскіх казармаў і службаў
    • мураваны будынак казначэйства ў г. Гайсыне
    • у Камянцы-Падольску
      • уладкаванне двух галоў на вежах рымска-каталіцкай царквы(руск.) бел.
      • перабудова будынка казённай палаты
      • перабудова тэатра, які належаў прыказу грамадскага апекавання
      • перабудова мураванага двухпавярховага будынка для арыштанцкай паўроты
      • прыстасаванне дома для памяшкання будаўнічай і дарожнай камісіі
      • у 1858 годзе выканаў праект губернскай бальніцы ў Камянцы-Падольскім (пабудавана пазней па праекце, дапрацаваным у 1862 годзе архітэктарам Эдмундам Міквіцам, у 1864—1887 гадах).
    • драўляны мост цераз р. Сбруч у м. Гусяціне(бел. (тар.)) бел.
    • тры драўляных моста з гацямі цераз рукавы р. Буга ў г. Хмельніку
    • цукровы завод графа Кушалёва-Безбародкі бліз Хмельніка
    • драўляны мост падкоснай сістэмы, цераз р. Смотрыч(бел. (тар.)) бел.
    • перабудова старажытнага мураванага моста(руск.) бел., так званага Турэцкага, бліз г. Хаціна
    • перабудова старажытнага будынка пры класічнай гімназіі(укр.) бел. ў г. Камянцы-Падольску
    • рэстаўрацыя старажытнай вежы (брама караля Баторыя(руск.) бел.) з аркаю(руск.) бел., там жа
    • мураваная лесвіца ў 12 сажаняў вышыні, якая злучала новую частку горада з верхняй, старажытнай
    • перабудова мураванага будынка пад паштовую кантору ў г. Ямпалі
    • два мураваных арачных моста цераз рэкі Мурафу(руск.) бел. і Русаву(руск.) бел. ў Ямпальскім павеце(руск.) бел.
    • аднаўленне пасля пажару будынка цукровага завода ў с. Маеўцы
    • пераправа цераз р. Буг у г. Вінніцы для войскаў, якія вярталіся з Сілістрыі (1854)
    • мураваны чатырохпавярховы турэмны замак са службамі і царквою на 600 чалавек у Камянцы-Падольску
    • запасныя хлебныя магазіны для войскаў у павеце
    • перабудова і аздабленне губернатарскага дома для імператара Аляксандра II (1856)
    • мураваны двухпавярховы будынак для дваранскага дэпутацкага сходу ў Камянцы-Падольску
  • у 1861-73 гадах у Разані:
    • удзельнічаў у пабудове тэатра
    • рамонт будынка жандармскіх казармаў, арыштанцкага папраўчага аддзялення
    • будынак турэмнага замка
  • у 1873-85 гадах у Віцебску:
    • перабудова і пашырэнне былога будынка паліцэйскага аддзялення на Смаленскай рыначнай плошчы пад гарадскі тэатр (1870-я)
    • перабудова будынка дзіцячых прытулкаў з уладкаваннем дамовай царквы
    • прыстасаванне двухпавярховага драўлянага дома для грамадскай бібліятэкі (1883)
    • мураваны трохпавярховы будынак класічнай гімназіі з паралельнымі класамі (1880)
    • драўляны павільён у грамадскім садзе
    • удзельнічаў у пабудове будынка акруговага суда
    • бальніца (1884)
    • правядзенне добраўпарадкавання Замкавай гары (1881)
  • у 1885-88 гадах:

Зноскі

  1. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 144 (руск.) 
  2. Тимофієнко В. Цивільні інженери — будівничі подільських міст і сіл у період капіталізму // Духовні витоки Поділля: Творці історії краю: Матеріали міжнародної науково-практичної конференції (9—11 вересня 1994, Кам'янець-Подільський). — Хмельницький: Поділля, 1994. — С. 351-352.
  3. мясцовая назва млынавых вадаспускаў
  4. Чарняўская Т. І. Архітэктура Віцебска: З гісторыі планіроўкі і забудовы горада. — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 112 с.
  5. Гражданская архитектура Витебска и окрестностей.Витебская энциклопедия.

Літаратура

  • Карчэўскі Мікалай Фёдаравіч.Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Nikolay Karchevskiy is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Nikolay Karchevskiy
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes