peoplepill id: nikolay-dikovsky
ND
Russia
3 views today
4 views this week
Nikolay Dikovsky
Russian historian

Nikolay Dikovsky

The basics

Quick Facts

Intro
Russian historian
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Braslaw, Belarus
Education
Saint Petersburg Theological Academy
The details (from wikipedia)

Biography

Мікалай Рамановіч Дзікоўскі (12 верасня 1886, Браслаў Ковенскай губерні) ― ?) ― рускі/беларускі гісторык, краязнаўца, педагог, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і псаломшчыка. Скончыў Віленскае духоўнае вучылішча, Віленскую духоўную семінарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1891), дзе адным з яго настаўнікаў быў М. В. Каяловіч, які паўплываў на далейшыя гістарычныя заняткі Дзікоўскага. Некаторы час працаваў наглядчыкам у Віленскім духоўным вучылішчы. У 1891 годзе пасвечаны ў святары і прызначаны ў Кобрыно Гатчынскай воласці пад Пецярбургам. У 1894 годзе пераведзены ў Гродна ключаром кафедральнага Сафійскага сабора, з 1901 настаяцель сабора і законанастаўнік гарадзенскіх мужчынскай і жаночай гімназій.

Пры Дзікоўскім у прыдзеле сабора былі заменены драўляныя падлогі на кафляныя, распісаны алтар, ўстаноўлена грабніца для плашчаніцы, у галоўным прыдзеле з'явілася ікона «Тайнай вячэры». Разам з біскупам Гродзенскім і Брэсцкім Ніканорам (Каменскім) дамогся адкрыцця Гродзенскага царкоўна-гістарычнага камітэта. У 1901―1907 гадах рэдактар «Гродненскіх епархіяльных ведамасцей».

У 1906 годзе за пастырскую дзейнасць узнагароджаны нагрудным крыжам.

У кастрычніку 1907 года прызначаны рэктарам Ардонской духоўнай семінарыі, у жніўні 1908 года пераведзены настаяцелем царквы ў Канстанцінагорскай слабадзе блізу Пяцігорска. У верасні 1909 года прызначаны законанастаўнікам у Перм, дзе выкладаў у гарадскіх гімназіях, настаўніцкай семінарыі і камерцыйным вучылішчы. Вёў службу ў царкве Пермскага духоўнага вучылішча. З 1912 года зверхштатны святар пермскага Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора. У 1913 годзе рэдактар «Пермскіх епархіяльных ведамасцяў». Быў адным з ініцыятараў пермскага «Навуковага таварыства, прысвечанага распрацоўцы гістарычных, філасофскіх, філалагічных і сацыяльна-юрыдычных ведаў».

1 мая 1918 года жыхары Мотавіліхі выбралі Дзікоўскага святаром прыходу. У чэрвені 1919 года белая армія пакінула Перм, разам з ёй сышоў і Дзікоўскі. Далейшы яго лёс невядомы.

Сям'я

Жонка ― Дар'я Іулінаўна. Чацвёра дзяцей: старэйшы Рыгор (н. 1895), малодшы Аляксей (н. 1901).

Навуковая дзейнасць

Займаўся гісторыяй, археалогіяй. Аўтар шэрагу артыкулаў і нарысаў па гісторыі праваслаўя. Так, у прыватнасці, ім апублікаваная першая бібліяграфічная праца аб Гродзеншчыні ― «Вопыт бібліяграфічнага паказальніка артыкулаў і нататак, якія тычацца гісторыі цэркваў і манастыроў Гродзенскай губерні». Усяго ж выйшла больш за 30 гістарычных артыкулаў і нарысаў: «З летапісу Гродзенскага Барыса-Глебскага манастыра», «Барацьба Жыравіцкага манастыра з жыдоўствам», «Базіліянскі ордэн і яго значэнне ў заходне-рускай уніяцкай царквы», «Каранаванне Жыравіцкага цудатворнага абраза маці Божай» і інш.

Зноскі

  1. Просопография настоятелей Гродненских православных храмов.Гродненская епархия (11 студзеня 2017).
  2. Селянинова Г. Д. Общество исторических, философских и социальных наук при Пермском университете в 1917―1918 годы // Диалог со временем. — Пермь: 2008. — Т. 25. — С. 233―235.
  3. Бояршинов В. Г. Летопись православных храмов. — Пермь: Свято-Троицкий Степанов монастырь, 2008. — С. 267―268. — 382 с.
  4. Лянкевіч Д. В. Ля вытокаў гісторыка-царкоўнай бібліяграфіі на Гродзеншчыне // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 3-4 мая 2002 года. — Гродна: 2003. — № 2. — С. 194―198.
  5. Православная богословская энциклопедия. — Петроград: Тип. А. П. Лопухина, 1903. — 620 с.

Літаратура

  • Черепица В. Н. ...Не потерять связующую нить. История Гродненщины XIX—XX века в событиях и лицах (исследования, документы, комментарии). ― Гродно, ГрГУ, 2003, с. 7, 216—217, 228—230.
  • Рябкова Е. А. Церковное краеведение в Западной Беларуси во 2-й половине ХIХ — начале ХХ в. с. 17 // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Материалы республиканской научной конференции, 3-4 мая 2002 года, ч. 2, Гродно. ― 2003, с. 17.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Nikolay Dikovsky is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Nikolay Dikovsky
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes