peoplepill id: nikolaj-pokrowski
NP
Belarus Russia
5 views today
8 views this week
Nikołaj Pokrowski

Nikołaj Pokrowski

The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Lesnoy District, Russia
Place of death
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Belorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
67 years
Awards
Order of the Red Banner
 
Order of Lenin
 
Hero of the Soviet Union
 
Medal "Veteran of Labour"
 
Medal "For Valiant Labour in the Great Patriotic War 1941–1945"
 
Order of the Red Banner of Labour
 
Medal "For the Victory over Germany in the Great Patriotic War 1941–1945"
 
Jubilee Medal "In Commemoration of the 100th Anniversary of the Birth of Vladimir Ilyich Lenin"
 
Medal "To a Partisan of the Patriotic War"
 
Jubilee Medal "Twenty Years of Victory in the Great Patriotic War 1941–1945"
 
Jubilee Medal "Thirty Years of Victory in the Great Patriotic War 1941–1945"
 
The details (from wikipedia)

Biography

Мікала́й Прако́павіч Пакро́ўскі (26 красавіка (9 мая) 1909, с. Сарагожскае, Цвярская губерня — 4 жніўня 1976, Мінск) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у час Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскага атрада «Беларусь», палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (15.08.1944).

Біяграфія

Нарадзіўся 9 мая 1909 года ў сяле Сарагожскае Лапацінскай воласці Весьягонскага павета Цвярской губерні ў сялянскай сям'і.

У перыяд з 1922 па 1927 год жыў і пачаў працоўную дзейнасць у горадзе Ленінградзе. У 1927—1929 гадах дапамагае арганізоўваць у Вышнім Валачке працоўную сельскую камуну, дзе становіцца сакратаром камсамольскай ячэйкі. У 1931 годзе ўступіў у члены УКП(б), вучыўся ў савецка-партыйнай школе ў Цверы, па заканчэння якой быў накіраваны па камсамольскай лініі ў Беларусь. У 1931 годзе абраны сакратаром Ушацкага райкама камсамола, а ў 1933 годзе — Добрушскага райкама камсамола. Затым працаваў у ЦК камсамола Беларусі. З 1939 года 1-ы сакратар Рудзенскага райкама КП Беларусі. У гэтым жа годзе скончыў два курсы Мінскага педінстытута.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны застаўся на акупаванай тэрыторыі і стварыў партызанскі атрад «Беларусь», які дзейнічаў на тэрыторыі Мінскай вобласці. Партызанамі пад яго кіраўніцтвам быў зруйнаваны Дукорскі палац Оштарпаў.

Пасля вызвалення Беларусі (1944—1950) — першы сакратар Барысаўскага гаркама КП(б)Б, быў пераведзен на пасаду другога сакратара, а з ліпеня 1950 па 1952 год — першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б.

У 1953—1960 гады быў інспектарам ЦК КПБ, з 1960 па 1971 — загадчык 1-м аддзелам СМ БССР.

Член ЦК КП(б)Б (1949—1952).

Памёр 4 жніўня 1976 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

Узнагароды

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года Мікалаю Пракопавічу Пакроўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (медаль № 4048);
  • ордэн Леніна;
  • ордэн Чырвонага Сцяга;
  • два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга;
  • медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені;
  • медаль «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступені.

Памяць

  • У памяць пра Героя ў родным сяле Сарагожскім у 2005 годзе была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Долгов И. А. Золотые звёзды калининцев. — М.: Московский рабочий, 1984. — Т. 2. — 383 с.

Спасылкі

Мікалай Пракопавіч Пакроўскі на сайце «Героі краіны»

Першыя сакратары Баранавіцкага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі
Першыя сакратары Баранавіцкага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Nikołaj Pokrowski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Nikołaj Pokrowski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes