peoplepill id: nikifor-bladyko
NB
Russia Belarus
3 views today
3 views this week
Nikifor Bladyko
Soviet politician

Nikifor Bladyko

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet politician
Work field
Gender
Male
Place of birth
Talachyn District, Belarus
The details (from wikipedia)

Biography

Шаблон:Рэктар Нічыпар Міхайлавіч Бладыка (26 сакавіка 1889 —?) — беларускі дзяржаўны дзеяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Нарадзіўся ў вёсцы Рамашка Аршанскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Аршанскі раён Віцебскай вобласці) у заможнай сялянскай сям'і. У сям'і быў сярэднім. Скончыў пачатковую школу. У 1918 годзе ўступіў у Чырвоную армію, стаў членам ВКП (б). Пэўны час з'яўляўся агентам па рэквізіцыі хлеба і жывёлы ў «кулакоў». З 1922 года Бладыка быў камандзірам узводу частак асобага прызначэння для падаўлення антыбальшавісцкіх паўстанняў.

Скончыў рабфак, пасля чаго ў сярэдзіне 1920-х гадоў быў накіраваны на вучобу ў Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Маскве, якую скончыў у 1929 годзе. У 1933 годзе Бладыка скончыў аспірантуру з прысваеннем кваліфікацыі старэйшага навуковага супрацоўніка. Выкладаў у Камуністычным універсітэце народаў Захаду.

З кастрычніка 1934 года з'яўляўся аспірантам, а з 1935 года — сакратаром партыйнай арганізацыі Інстытута эканомікі Беларускай акадэміі навук. 2 студзеня 1937 года па рэкамендацыі І. З. Сурты Бладыка быў прызначаны на пасаду выконваючага абавязкі неадменнага сакратара Беларускай акадэміі навук і ўвайшоў у склад прэзідыума Акадэміі навук.

Вясной 1937 года Бладыку прапанавалі стаць рэктарам БДУ. 10 кастрычніка 1937 года на партыйным сходзе Беларускай акадэміі навук атрымаў строгую вымову за «страту бальшавіцкай пільнасці». 19 снежня 1937 года загадам Народнага камісарыята асветы БССР рэктара Бладыку знялі з работы «як не справіўшагася з работай па выкарчоўванні і ліквідацыяй наступстваў шкодніцтва». У лютым 1938 года Бладыка быў накіраваны ў Ніжне-Ноўгарадскі сельскагаспадарчы інстытут.

У чэрвені 1938 года Бладыка быў арыштаваны. 5 жніўня 1938 года асуджаны да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў і высланы на Калыму. Быў вызвалены ў кастрычніку 1946 года. Далейшы лёс невядомы.

3 красавіка 1957 года быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Бладыкі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Літаратура

  • БЛАДЫКА Нічыпар Міхайлавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т.Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.


Папярэднік:
Ананій Дзякаў
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
3 ліпеня 1937 — 19 снежня 1937
Пераемнік:
Віктар Ветраў
Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Nikifor Bladyko is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Nikifor Bladyko
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes