Natalya Mitkovskaya
Quick Facts
Biography
Наталля Паўлаўна Міцькоўская (нар. 1960) — беларуская ўрач-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар.
Біяграфія
У 2008 годзе стварае 3-ю кафедру ўнутраных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і ўзначальвае на пасадзе прафесара. Загадчык кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт». Дырэктар дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія». Галоўны пазаштатны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік навукова-педагагічнай школы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Неадкладная кардыялогія і прафілактычная медыцына ў клініцы ўнутраных хвароб». Член Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў (ESC). Прэзідэнт Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі. Старшыня Грамадскага аб’яднання «Беларускае навуковае таварыства кардыёлагаў». Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства кардыёлагаў і тэрапеўтаў». Галоўны рэдактар часопіса «Неадкладная кардыялогія і кардыяваскулярныя рызыкі».
Навуковая дзейнасць
Галіна навуковых інтарэсаў: кардыялогія, тэрапія, рэўматалогія.
Інавацыйныя дасягненні: укараненне метадаў мультыспіральнай кампутарнай тамагафіі міякарда і аднафатоннай эмісійнай камп’ютарнай тамаграфіі міякарда ў ранняй дыягностыцы ішэмічнай хваробы сэрца.
Узнагароды
- Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2001),
- Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2006, 2020),
- Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2010),
- Ганаровая грамата УАЗ «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» (2010),
- Ганаровая грамата Камітэта па Ахова здароўя Мінгарвыканкама (2010, 2013),
- Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2010, 2018),
- Нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2011),
- Ганаровыя дыпломы Навукова-тэхнічнага савета пры Урадзе Санкт-Пецярбурга ў намінацыі «Лепшы інавацыйны праект у галіне медыцыны, санітарыі, прафілактыкі, здаровага ладу жыцця, турызму, медыцынскай тэхнікі» (2014),
- Ганаровы дыплом Еўразійскай Асацыяцыі Тэрапеўтаў (2015, 2019),
- Памятны знак «У гонар заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2015),
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2016),
- Статуэтка «За адданасць прафесіі» (2017 год),
- Дыплом Еўразійскай Асацыяцыі Тэрапеўтаў (2019),
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2020),
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2021),
- Нагрудны знак адрознення Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя «За працу ў імя жыцця» (2021),
- Ганаровая грамата ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» (2021),
- Юбілейны нагрудны знак «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму медыцынскаму ўніверсітэту» (2021).