peoplepill id: mikhas-biely
MB
Poland Belarus
3 views today
4 views this week
Mikhas Biely
Belarusian political activist

Mikhas Biely

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian political activist
Work field
Gender
Male
Place of birth
Mіkalayewshchyna, Belarus
Place of death
Stowbtsy, Belarus
Age
39 years
The details (from wikipedia)

Biography

Міхась Міхайлавіч Белы (2 мая 1931, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства, цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці - 18 жніўня 1970, Стоўбцы) - выступаў супраць палітыкі русіфікацыі Беларусі; вязень ГУЛАГа. Пляменнік Якуба Коласа.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Сын Міхася Казіміравіча Белага (1886–1966, вясковая мянушка — Зімок) і Юзэфы Міхайлаўны з Міцкевічаў, роднай сястры Я. Коласа. Меў братоў Сымона і Лявона.

Да 1953 вучыўся ў школе Мікалаеўшчыны, а пасля ў тым жа годзе паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі ў Мінску на гандлёва-эканамічны факультет (спецыяльнасць - бухгалтар).

У 1957 дапамог свайму брату Лявону Беламу распаўсюджваць улёткі ў абарону беларускай мовы (змест улёткі складаў верш Лявона Белага «Усе народы прагнуць сваёй волі, ўлады, песні...»). Белы развесіў улёткі на сваім факультэце, а таксама на плоце ля Медыцынскага інстытута.

Падчас аднаго са спатканняў братоў у рэстаране, дзе яны знаходзіліся, завязалася бойка. У выніку Лявон і Міхась Белыя трапілі ў пастарунак. Пры іх быў знойдзены пачак улётак - справа пачала разгортвацца. На закрытым судовым працэсе браты Белыя былі прызнаныя віноўнымі паводле арт. 67 (антысавецкая агітацыя і прапаганда). Міхасьатрымаў тэрмін у 7 гадоў зняволення, ягоны брат Лявон- 10 гадоў.

Этапам Белы быў накіраваны ў лагер Явас на станцыі Поцьма Мардоўскай АССР. Пасля тэрмін быў скарочаны на 4 гады. Зняволенне не дало Беламу магчымасці скончыць апошні, чацвёрты, курс і атрымаць дыплом.

Міхась Белы быў вызвалены ў 1961 і вярнуўся на Радзіму. Скончыў навучанне і атрымаў дыплом. Працаваў бухгалтарам у Новым Свержані і Стоўбцах.

Літаратура

  • Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. ISBN 985-6374-08-1
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Mikhas Biely is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Mikhas Biely
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes