peoplepill id: mikhail-osipovich-bez-kornilovich
MOB
Russia
3 views today
3 views this week
Mikhail Osipovich Bez-Kornilovich
русский историк, краевед и этнограф, военный топограф и статистик, генерал-майор

Mikhail Osipovich Bez-Kornilovich

The basics

Quick Facts

Intro
русский историк, краевед и этнограф, военный топограф и статистик, генерал-майор
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Ushitsa County
Age
65 years
The details (from wikipedia)

Biography

Міхаіл Восіпавіч Без-Карніловіч (10 кастрычніка 1796, Падольская губерня, цяпер Украіна — 19 студзеня 1862) — гісторык, краязнавец і этнограф, ваенны тапограф, статыстык, генерал-маёр.

Сям'я

Нарадзіўся ў дваранскай сям'і кантралёра мытні Магілёва-Падольскага Осіпа Якаўлевіча Карніловіча. Дзяцінства прайшло ў маёнтку Карніловічы.. Малодшы брат дзекабрыст Аляксандр Карніловіч, дзеці — Дзмітрый і Мікалай.

У афіцыйных паперах і дакументах прозвішча Міхаіла Восіпавіча пісалася «Бескарніловіч» або «Без-Карніловіч». Пасля ён звяртаўся ў Дэпартамент герольдыі і непасрэдна да імператара Мікалая I па дазвол пісаць сваё прозвішча, як і ўсе яго сваякі, «Карніловіч». Аднак такога дазволу не было, і яму было загадана надалей называцца «Без-Карніловіч»

Біяграфія

У 1816 кончыў 1-ы кадэцкі корпус. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў. Кавалер ордэна Святога Георгія.

Пад яго кіраўніцтвам у 1831—1847 праводзілася тапаграфічнае і ваенна-статыстычнае вывучэнне Мінскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай губерняў і Беластоцкай акругі. За трыганаметрычную здымку ў Наўгародскай губерні атрымаў чын падпалкоўніка. Пасля адстаўкі працаваў у архівах.

Haпіcaў ваенна-статыстычны агляд Віцебскай губерніі, у якім даў ацэнку правіянтных і дарожна-транспартных магчымасцей краю. Пры правядзенні геадэзічных работ на Віцебшчыне зацікавіўся зборам іфармацыі пра аб'екты старажытнай гісторыі: курганы, гарадзішчы, замчышчы, земляныя валы, фартэцыі і іншыя помнікі даўніны. Збіраў таксама і этнаграфічныя матэрыялы.

Навуковая дзейнасць

Падчас знаходжання на Паўночна-Заходнім краі збіраў гістарычны і этнаграфічны матэрыялы, на падставе якіх выдаў кнігу «Гістарычныя звесткі пра выдатныя мясціны на Беларусі…» (СПб, 1855), дзе між іншым разгледжаны пытанні этнічнай тэрыторыі, побыту і культуры беларусаў. Тэрыторыю Беларусі абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губерніямі, астатнія землі называў Літвой. Беларусамі лічыў толькі «нашчадкаў крывічоў», гаварыў пра беларусаў як пра асобны народ і ставіў іх у адзін шэраг з суседнімі народамі. Тэрыторыю Беларусі абмяжоўваў Віцебскай i Магілёўскай губерніямі, астатнія землі называў Літвой. Беларусамі лічыў толькі нашчадкаўкрывічоў. Адзначаў згуртаванасць Полацкай зямлі ў 1230-1240-я гады ў барацьбе з нямецкай агрэсіяй, даказваў паходжанне вялікага князя літоўскага Віценя з роду полацкіх князёў.

Апісаў жыццё беларускага селяніна, характэрызуючы яго як цяжкае, але як памешчык для паляпшэння сялянскай гаспадаркі прапанаваў ссяляць сялян у вялікія вёскі, захоўваць патрыярхальныя сем'і і нават злучаць у адзін двор невялікія сем'і суседзяў. Асобныя раздзелы кнігі прысвяціў апісанню народных абрадаў, звычаяў, вытворчай дзейнасці, народнай метэаралогіі.

Важным метадалагічным дасягненнем М. Без-Карніловіча быў той факт, што ён імкнуўся вывучаць гісторыю асобных гарадоў або мясцовасцей у непарыўнай сувязі з агульнадзяржаўнай і агульнаеўрапейскай гісторыяй. Таксама імкнуўся браць для свайго даследаваннятолькі падмацаваныя пісьмовымі крыніцамі матэрыялы. Так, разглядаючы гісторыю Віцебска, М. Без-Карніловіч не назваў дату заснавання горада ці першага ягоўпамінання, не будучы перакананым у яе дакладнасці. Даследчык акрамя гістарычнага экскурсу ў мінулае адным з першых сярод краязнаўцаў расказаў аб яго эканоміцы, мясцовых промыслах.

Даследаваў замчышча каля в. Сакалішча Полацкага павета. Ужываў звесткі, атрыманыя ад даследаванняў i аналізу легенд i паданняў, для тлумачэння абрадаў, вераванняў старажытнага чалавека. Напрыклад, запісаў са слоў полацкіх старажылаў, што поруч з колішнім возерам Валоўе, якое знаходзіцца на левым беразе Палаты, амаль насупраць Багародзіцкага манастыра, было капішча Перуна.

Бібліяграфія

  • У часопісе «Северная пчела» надрукаваны «Историко-статистические описания города Валдая» (1832), «Статистическое описание города Боровичи» (1834), «Нашествие литовцев на Устюжну, поветовый город Новгородской губернии» (1836), «Шведы в Тихвине в XVIII столетии» (1837).
  • Витебская губерния. СПб., 1852;
  • Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений, к ней же относящихся. СПб, 1855 (рэпр. выд. Мн., 1995).

Зноскі

  1. Без-Корнилович Михаил Осипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 48. — 737 с.
  2. Літаратура i мастацтва, № 51, 24 декабря 2010, с. 12
  3. ФЭБ: Пискунова. Комментарии: Корнилович. Письмо императору Николаю. — 2004 (текст)

Літаратура

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С. 103.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
  • Яновіч М. Міхаіл Без-Карніловіч: генерал ад краязнаўства / М. Яновіч // Народная воля. – 2001. – 29 сак. – С. 3.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Mikhail Osipovich Bez-Kornilovich is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Mikhail Osipovich Bez-Kornilovich
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes